Гоцкі сельсавет
Выгляд
Гоцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Салігорскі раён |
Уключае | 1 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Гоцк |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 23 сакавіка 1987 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 093 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Го́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр і адзіны населены пункт — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Гоцк.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Лугскага сельсавета[1]. Утвораны зноў 23 сакавіка 1987 года ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці з часткі Хорастаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1649 чалавек[3], з іх 98,7 % — беларусы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1093 чалавекі[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.