Язэп Адамавіч Гладкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Язэп Адамавіч Гладкі
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1890(1890-10-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1972(1972-07-28) (81 год)
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, фалькларыст, этнограф
Месца працы
Альма-матар
Член у

Язэп Адамавіч Гладкі (4 кастрычніка 1890, в. Міхалкавічы, Барысаўскі павет (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — 28 ліпеня 1972) — беларускі грамадскі дзеяч, фалькларыст, этнограф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1935 г. скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У Першую сусветную вайну на Паўночным фронце. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. далучыўся да беларускага руху, распаўсюджваў газету «Вольная Беларусь», выбіраўся членам выканаўчага камітэта 12-й арміі. Дэлегат з'езда беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску, Усебеларускага з'езда ў Мінску. У 1918—1919 гг. вучыўся ў Мінскім Беларускім педагагічным інстытуце. У 1920-я гады настаўнічаў у беларускіх пачатковых школах Барысаўскага павета, у 1930 г. звольнены па палітычных матывах. У 1935 г. у Інстытуце школьнай адукацыі ў Мінску.

У час Другой сусветнай вайны працаваў настаўнікам у роднай вёсцы, у школьным выдавецтве ў Мінску. З 1944 г. у Германіі, выкладаў у беларускай гімназіі імя М. Багдановіча ў Ватэнштэце, заснаваў выдавецтва «Заранка», выдаў «Беларускі лемантар», чытанкі, зборнікі беларускіх народных спеваў і казак. З 1952 г. у ЗША, працягваў навук і культурна-асветніцкая дзейнасць, у Нью-Ёрку аднавіў выдавецтва «Заранка», выдаў пад псеўданімам Адам Варлыга зборнікі этнаграфічнага і фальклорнага зместу. У працы «Чутае, бачанае, перажытае» даў шырокую панараму народнага жыцця Лагойшчыны канца XIX — пачатку XX стст. (засталася ў рукапісе).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Палупанаў, У. Гладкі Язэп Адамавіч / Уладзімір Палупанаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 55 — 56. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 42.
  • Палупанаў, У. Дума пра Адама Варлыгу // Літаратура і мастацтва. — 1991. — № . — 20 снежня. — С.