Перайсці да зместу

Якуб Мустафавіч Александровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якуб Мустафавіч Александровіч
Дата нараджэння 15 студзеня 1934(1934-01-15) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст
Навуковая сфера эканоміка[d], эканоміка і рэгіянальная эканоміка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук і доктар эканамічных навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Якуб Мустафавіч Александровіч (нар. 15 студзеня 1934, Клецк) — савецкі і беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук (1990), прафесар (1991).

Нарадзіўся 15 студзеня 1934 года ў Клецку ў сям’і польска-літоўскіх татар. У 1957 годзе скончыў улікова-эканамічны факультэт БДІНГ імя В. У. Куйбышава. У 1961—1967 гадах на навукова-даследчай працы ў Інстытуце эканомікі Акадэміі Навук Беларускай ССР: аспірант, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік. У 1968—1990 гадах — загадчык сектара, загадчык аддзела НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане Беларускай ССР.

У 1990 годзе прысвоена ступень доктара эканамічных навук. З 1990 года — прафесар кафедры планавання і прагназавання БДІНГ.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Спецыялізуецца ў галіне рэгіянальнай эканомікі і прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця на доўгатэрміновую і сярэднетэрміновую перспектыву.

Аўтар звыш 130 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. Браў удзел у распрацоўцы найважнейшых тэм рэспубліканскага значэння — генеральных схем развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл Беларусі на перыяд да 1990, 2000 і 2005 гадоў, Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 года, Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001—2005 гады, Канцэпцыі і праекта Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнай развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 года, Праграмы структурнай перабудовы і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Якуб Мустафавіч прымае ўдзел у арганізацыі і правядзенні розных канферэнцый, семінараў, сімпозіумаў, у тым ліку міжнародных, і выступае з дакладамі. Актыўна ўдзельнічае ў працы рэдакцыйных калегій «Беларускага эканамічнага часопіса» і эканамічнага бюлетэня НДЭІ «Беларуская эканоміка: аналіз, прагноз, рэгуляванне».

Вялікую працу Я. М. Александровіч ажыццяўляе ў галіне падрыхтоўкі навуковых кадраў. Ён з’яўляецца старшынёй Савета па абароне дысертацый пры НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь. За высокія дасягненні ў галіне эканамічнай навукі і распрацоўку праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.