Янка Гінько
| Янка Гінько | |
|---|---|
| Іван Гінько | |
| Род дзейнасці | грамадскі і вайсковы дзеяч |
| Дата нараджэння | 3 студзеня 1912 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1980-я |
| Альма-матар |
|
| Партыя | |
| Член у | |
Янка Гінько (3 студзеня 1912 — 1980-я) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Удзельнік дэсанту батальёна Дальвіц[1]. Адзін з кіраўнікоў Беларускай незалежніцкай партыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 студзеня 1912 года ў в. Загор’е Дзісенскага павета Віленскай губерні ў праваслаўнай сям’і Піліпа і Анастасіі Гінько.
У 1939 годзе скончыў Варшаўскую палітэхніку па спецыяльнасці інжынера геадэзіі. У 1940—1941 гадах працаваў па сваёй спецыяльнасці ва ўсходняй Беларусі.
Пасля пачатка нямецкай акупацыі працаваў старшынёй Беларускай народнай самапомачы ў Глыбокім. Быў сябрам Цэнтральнага Камітэту падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі, стаў кіраўніком палітычнай рэферэнтуры БНП, старшыня БНП у Глыбокім. Уступіў да Беларускай краёвай абароны, атрымаў чын лейтэнанта.
У 1944 годзе адмовіўся працаваць намеснікам прэзідэнта Беларускай Цэнтральнай Рады ў Слуцку. 27 чэрвеня 1944 года ўдзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе.
Пасля эвакуацыі з Усходняй Прусіі летам 1944 года далучыўся да батальёна «Дальвіц». 17 лістапада 1944 года дэсантаваўся ў раёне Ліды ў групе з Кастусём Шышэям, але яны былі выкінутыя ня ў тым месцы і рэшткі групы пад кіраўніцтвам Кастуся Шышэі далучыліся да польскай Арміяй Краёвай.[2] У снежні таго ж года падчас адной з аблаваў група была разбітая, а Янка Гінько трапіў у палон да НКУС. Праходзіў на працэсе кіраўніцтва Беларускай незалежніцкай партыі у Мінску ў 1946 годзе. Янка Гінько быў асуджаны на 25 гадоў савецкіх канцлагераў.
У 1953 або 1954 годзе трапіў на Інту, працаваў маркшэйдарам (спецыяліст у падземнай геадэзіі) і пазнаёміўся з Пётрай Рашэтнікам. Вызваліўся пасля 1956 года, застаўся працаваць на Інце. Ажаніўся і з дапамогай жонкі атрымаў дазвол на пражыванне ў Маскве. Наведваў Беларусь.
Апошнія гады жыцця цяжка хварэў. Памёр у 1980-х гадах.
Зноскі
- ↑ Казак 2001.
- ↑ http://jivebelarus.net/history/new-history/return-of-bnp.html?page=11#lnk12 «Мы — беларускія салдаты…» (Кастусь Шышэя)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гінько Янка // Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Укладальнік Пятро Казак. — Менск: Голас Краю, 2001. — 46 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Ёрш. Варшаўскае дасье генэрала Вітушкі(недаступная спасылка)
- Асобы
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
- Памерлі ў 1980-я гады
- Выпускнікі Варшаўскай палітэхнікі
- Члены Беларускай народнай самапомачы
- Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Члены Беларускай незалежніцкай партыі
- Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц»
- Члены Беларускай краёвай абароны
- Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса