Сяргей Іванавіч Ёрш
Сяргей Іванавіч Ёрш | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 лютага 1972 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, журналіст |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Прэміі |
Сярге́й Іва́навіч Ёрш (нар. 29 лютага 1972, Слонім) — беларускі гісторык, журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1989 годзе скончыў слонімскую СШ № 1, у 1994 — гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У 1994—1995 гадах служыў у беларускай арміі.
У 1995—1997 гадах працаваў дырэктарам Народнага музея СШ № 4 Слоніма, пасля да 2001 — журналістам газет «Газета Слонімская», «День» (2002), «Наша Ніва» (2002—2004).
Выдавец газет «Голас камбатанта» (Слонім-Мінск, 2000—2001), «Наша вера» (Слонім, 2000), часопісу «Слонімскі край» (2000, 2016—2021) і іншых. Адзін з выдаўцоў часопіса «Беларускі Рэзыстанс» (2004—2016).
Даследуе беларускае нацыянальнае супраціўленне 1940—1950-х гадоў, гісторыю Беларускай грэка-каталіцкай царквы, гісторыю Слонімшчыны
Жыве ў Мінску.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дачку Рагнеду.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]У рэцэнзіі на кнігу «Вяртанне БНП. Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі» Юры Туронак адзначае, што Ёрш пашырыў створаны беларускімі эмігрантамі міф пра Вінцэнта Гадлеўскага як заснавальніка БНП і натхняльніка беларускага супрацьнямецкага руху супраціўлення, што несумяшчальна з тагачаснай яго палітычнай пазіцыяй і дзейнасцю[1].
Якуб Наваградцаў у рэцэнзіі на кнігу «Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік» адзначае, што Ёрш у артыкуле «Чорны кот» абсалютна прымае на веру публікацыі беларускіх эміграцыйных выданняў, а тым больш «Беларускага Голасу» з Таронта, што падаецца немэтазгодным. Аднак нарысы Ярша пра ўкраінскае падполле выглядаюць значна лепш: ёсць звесткі і пра арэал дзейнасці, і пра колькасць партызан, і пра акцыі ды кіраўніцтва, чаго няма ў нарысах пра беларускі партызанскі рух пасля вайны[2].
Прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра за кнігу «Вяртанне БНП» (1998)[3]
- Лаўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў «За ўсталяванне свабоды прэсы на Беларусі» (1998)
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- «Вяртанне БНП. Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі» (Слонім-Мінск, 1998)
- «Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік» (у суаўтарстве; Мінск, 1999)
- «Рыцар Свабоды. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэолаг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву» (Мінск, 2004)
- «Саюз Вызваленьня Беларусі. 1946—1947 гг.» (Слонім-Мінск, 2005)
- Сяргей Ёрш, Сяргей Горбік. «Беларускі Супраціў» (Львоў, 2006)
- «Дэсант у няпэўнасць. Беларускі парашутны батальён „Дальвіц“. 1944—1945 гг.» (Мінск, 2012)
- Сяргей Ёрш, Сяргей Чыгрын. Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны (1916—2016). (Мінск, 2016)
- Адзін з укладальнікаў кнігі: Язэп Вількоўшчык. Прыкрыты сэрца боль: з літаратурнай спадчыны (Мінск, 2015)
- Укладальнік кнігі: Нікіфар Жальба. Слёзы на зямлі (БМ, 2023)
Брашуры
[правіць | правіць зыходнік]- «Слонімшчына антысавецкая» (Слонім, 1999)
- «Беларуская партызанка» (Мінск, 1999), «Маладзёжны незалежніцкі рух на Слонімшчыне (гістарычны нарыс)» (пад псеўданімам «Міхась Гутар», Слонім, 2000)
- «Усевалад Родзька. Правадыр беларускіх нацыяналістаў» (Мінск, 2001)
- «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» (пад псеўданімам «Пятро Казак», Мінск, 2001)
- «Генэрал вызвольнага фронту» (пад псеўданімам «Ян Каваль», Мінск, 2002)
- Сяргей Ёрш, Сяргей Лескець. «Была вайна… З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву» (Мінск, 2003)
Артыкулы ў энцыклапедыях
[правіць | правіць зыходнік]- Вітушка Міхась // ЭГБ, т. 2, с. 309.
- Вітушка Міхась Апанасавіч // Беларуская энцыклапедыя, т. 4, с. 205—206.
- Пражскае Аб’яднанне Беларускіх Студэнцкіх Арганізацый // ЭГБ, т. 5, с. 560.
- «Новы шлях» // ЭГБ, т. 5, с. 334.
Зноскі
- ↑ Юры Туронак. Да генэзы БНП, або як ствараліся міфы // Беларускі Гістарычны Агляд. Том 6. — Сшыткі 1—2 (10—11). — Снежань 1999. — С. 273—279.
- ↑ Якуб Наваградцаў. Антысавецкія рухі ў Беларусі 1944—56 г. // Беларускі Гістарычны Агляд. Том 6. — Сшыткі 1—2 (10—11). — Снежань 1999. — С. 354—358.
- ↑ «Газета Слонімская» № 95 ад 1 красавіка 1999 [1](недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асабістая старонка Архівавана 13 верасня 2007.
- Ёрш Сяргей. Вяртанне БНП. Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі
- Ёрш Сяргей. Беларускі нацыянальны рэзыстанс у гады Другой сусветнай вайны
- Ёрш Сяргей. Рыцар Свабоды (Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, 1888—1942)
- Ёрш Сяргей. Пасляваеннае супраціўленне бальшавіцкім акупантам на Беларусі
- Ёрш Сяргей. Саюз Вызвалення Беларусі 1946—1947 гг. Архівавана 3 ліпеня 2013.
- Урывак з кнігі «Беларускі супраціўленне» Архівавана 19 лістапада 2008.