Перайсці да зместу

Яніна Казіміраўна Глебаўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яніна Казіміраўна Глебаўская
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1901(1901-10-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 1978(1978-12-16) (77 гадоў)
Грамадзянства
Прафесія актрыса
Тэатр Беларускі тэатр імя Я. Коласа
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Яніна Казіміраўна Глебаўская (24 кастрычніка 1901, Мінск — 16 снежня 1978) — беларуская савецкая актрыса. Народная артыстка БССР (1970)[1].

Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе[1].

Працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа[1].

Народнасць, вострая характарнасць, філіграная вытанчанасць малюнка ролі ўласцівы творчасці Глебаўскай. Стварыла сакавітыя народныя характары ў беларускім нацыянальным рэпертуары: Даміцэля («Прымакі» Я. Купалы), Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), Югася («Навальніца будзе» А. Звонака паводле трылогіі Я. Коласа «На ростанях»), Паўлючыха («Лявоніха» П. Данілава), Сухадол («Сэрца на далоні» па І. Шамякіну), старуха Жыгоцкая («Вайна пад крыламі» па А. Адамовічу)[1].

Сярод іншых роляў: Бярсеньева («Разлом» Б. Лаўранёва), Забеліна («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна), Шарлота («Жаркае лета ў Бярліне» па Д. К'юзак  (руск.)), Гурмыжская і Уліта, Феліцата («Лес  (руск.)», «Праўда добра, а шчасце лепей  (руск.)» А. Астроўскага), Малання, Паліна, Васа («Ягор Булычоў і іншыя  (руск.)», «Ворагі  (руск.)», «Васа Жалязнова  (руск.)» М. Горкага), Дульская («Мараль пані Дульскай  (польск.)» Г. Запольскай), Орта («Вей, вецярок!» Я. Райніса)[1].

Зноскі

  1. а б в г д Глебовская Янина Казимировна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 150-151. — 737 с.