Ян Міхал Струцінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Міхал Струцінскі
Сас
Сас
9-ы кашталян інфлянцкі
12 ліпеня 1737 — 1744
Папярэднік Мікалай Свінарскі[d]
Пераемнік Ян Аўгуст Гільзен[d]
стольнік вількамірскі[d]
1701 — 1713
староста сэйвейскі[d]
1709 — 1740
чашнік вількамірскі[d]
1697 — 1701
староста віжанскі[d]
1709 — 1740
староста шакінаўскі[d]
1713 — 1732

Нараджэнне невядома
Смерць 1745
Род Струцінскія[d]
Бацька Мікалай Струцінскі[d]
Маці Марыяна з Панкевічаў[d]
Жонка Брыгіда з Бергаў[d]
Дзеці Юзаф Струцінскі

Ян Міхал Струцінскі (? — пачатак 1746) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Струцінскіх герба «Сас». Нарадзіўся ў сям’і Мікалая Струцінскага, чашніка вількамірскага, і Марыяны з Панкевічаў.

Магчыма, у маладосці служыў у войску. Самавольна тытулаваўся чашнікам вількамірскім (1697—1701). Стольнік вількамірскі ў 1701—1713 гадах, стараста сяйвейскі і віжанскі ў 1709—1740 гадах, шакінаўскі ў 1713—1732 гадах, вількамірскі ў 1713—1730 гадах, паручнік каралеўскай пяцігорскай харугвы войска Вялікага Княства Літоўскага з 1709 года, харужы, палкоўнік, кашталян інфлянцкі ў 1737—1744 гадах. Пасол на соймы 1701—1702, 1703, 1724, 1733 гадоў, дэпутат Варшаўскай вальнай рады 1710 года.

У 1699 годзе сакратар пасольства ў Турцыю. Быў прыхільнікам караля Аўгуста II, далучыўся да Сандамірскай канфедэрацыі. Удзельнічаў у забяспячэнні расійскіх войск на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1719 годзе пасол у Крым і Турцыю. У 1733 падтрымаў абранне на трон Станіслава Ляшчынскага, пасля перайшоў на бок Аўгуста III.

Маёнткі: Салокі, Люшнева, Снегі (Браслаўскі павет), Анталепты (Вількамірскі павет), Шэмберг (Курляндыя). Дамогся для Салокаў, Анталептаў і Шэмберга прывілеяў на таргі і кірмашы (1713).

Удзельнічаў у заснаванні Анталептаўскага кляштара кармелітаў босых.

Пахаваны 3 сакавіка 1746 года.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Брыгідай з Бергаў, дачкой кашталяна інфлянцкага Уладзіслава Францішка Берга, меў сына Юзафа і дачку Іаану.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]