Ян Нарушэвіч (сын Мікалая Яна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Нарушэвіч
польск.: Jan Naruszewicz
Herb Wadwicz.PNG
Герб «Вадвіч»
Вялікі лоўчы літоўскі
1589 — каля 1613
Папярэднік: Мікалай Нарушэвіч
Пераемнік: Крыштаф Нарушэвіч
 
Нараджэнне: 1558
Смерць: 1613(1613)
Род: Нарушэвічы
Бацька: Мікалай Ян Нарушэвіч
Маці: Барбара Кунцэвіч
Жонка: Марына Саламярэцкая
Дзеці: Аляксандр, Юрый, Уладзіслаў, Жыгімонт

Ян Нарушэвіч (? — каля 1613) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі1589).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582, аблогі Пскова. У 1582 быў абраны першым маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Пасол на соймы 1601, 1607, 1611. Вызнаваў кальвінізм.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Мікалая Яна Нарушэвіча і яго жонкі Барбары Кунцэвіч. Меў братоў Мікалая і Крыштафа.

Ажаніўся з князёўнай Марынай Саламярэцкай, дачкой мсціслаўскага кашталяна Івана Саламярэцкага. Пакінуў з ёй сыноў Аляксандра, Юрыя, Уладзіслава і Жыгімонта.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]