Крыштаф Нарушэвіч
Jump to navigation
Jump to search
Крыштаф Нарушэвіч | ||
Герб «Вадвіч» | ||
| ||
---|---|---|
1618 — 1630 | ||
Папярэднік | Геранім Валовіч | |
Пераемнік | Стэфан Пац | |
| ||
1615 — 1618 | ||
Папярэднік | Ян Яўстах Тышкевіч | |
Пераемнік | Павел Валовіч | |
| ||
каля 1613 — 1624 | ||
Папярэднік | Ян Нарушэвіч | |
Пераемнік | Ян Караль Нарушэвіч | |
Веравызнанне | кальвінізм | |
Нараджэнне | 1570 | |
Смерць | 1630 | |
Род | Нарушэвічы | |
Бацька | Мікалай Ян Нарушэвіч | |
Маці | Барбара Кунцэвіч | |
Жонка | Альжбета Шымковіч | |
Дзеці | Станіслаў, Ян, Казімір, Аляксандр Крыштаф |
Крыштаф Нарушэвіч (каля 1570 — 1630) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Надворны (1615—1618) і вялікі (1618—1630) падскарбі літоўскі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся за мяжой, падарожнічаў па Германіі і Італіі. У 1611 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва. Лоўчы вялікі літоўскі ў 1613—1624, падскарбі надворны літоўскі з 1615, падскарбі вялікі літоўскі з 1618, адначасова вялікі пісар літоўскі, стараста ушпальскі і навадворскі.
Валодаў Ганусішкамі ў Троцкім павеце, Мажэйкавам і Лебядой у Лідскі павеце.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч». Сын Мікалая Яна, падскарбія літоўскага, і яго жонкі Барбары Кунцэвіч, брат Мікалая і Яна. Ажаніўся з Альжбетай Шымковіч. Пакінуў сыноў:
- Станіслава (каля 1590 — 1650), рэферэндара літоўскага;
- Яна (? — 1663), надворнага падскарбія літоўскага;
- Казіміра;
- Аляксандра Крыштафа (? — 1668), падканцлера літоўскага.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Пазднякоў В. Нарушэвічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 349. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.