Яраслаў Паўлавіч Арашкевіч
Поўнае імя | Яраслаў Паўлавіч Арашкевіч | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 верасня 2000[1] (22 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||
Вага | 76 кг[2] | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца, нападнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 29 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Яраслаў Арашкевіч (нар. 8 верасня 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба, на наступны год замацаваўся ў рэзервовай камандзе. У ліпені 2018 года перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе стаў звычайна выхадзіць на замену, дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха». 6 чэрвеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (1:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, часам у стартавым складзе.
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым быў арандаваны гэты клубам[3]. Трывала з’яўляўся на полі ў складзе брэсцкай каманды, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[4]. У пачатку 2021 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», а пасля таго як клуб зняўся з Вышэйшай лігі ў сакавіку 2022 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Дынама»[5], дзе стаў трывалым іграком асновы.
У чэрвені 2022 года быў адкліканы з арэнды[6] і хутка ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[7], дзе стаў выкарыстоўвацца ў якасці абаронцы.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2) і быў заменены ў другім тайме.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | дубль | Дынама | ![]() |
2 | 0 |
2017 | дубль | Дынама | ![]() |
25 | 4 |
2018 (1) | дубль | Дынама | ![]() |
11 | 1 |
2018 (2) | Д3 | Рух | ![]() |
16 | 7 |
2019 | Д2 | Рух | ![]() |
15 | 3 |
2020 | Д1 | Рух | ![]() |
11 | 1 |
2021 | Д1 | Дынама | ![]() |
23 | 1 |
2022 (1) | Д1 | Дынама | ![]() |
9 | 3 |
Зноскі
- ↑ Yaroslav Oreshkevich // Transfermarkt — 2000.
- ↑ а б https://fcbate.by/team/base/83
- ↑ Брестское "Динамо" арендовало у "Руха" Сибилева и Орешкевича
- ↑ Трое футболистов пополнили состав «РУХА»! Архівавана 17 снежня 2021.
- ↑ Брестское "Динамо" объявило об аренде Орешкевича у "Руха"
- ↑ Три футболиста покинули брестское "Динамо". Орешкевич может оказаться в БАТЭ
- ↑ БАТЭ объявил о подписании контракта с Орешкевичем