Уладзіслаў Генадзевіч Лях
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Уладзіслаў Генадзевіч Лях | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
13 жніўня 1999 (24 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||
Вага | 72 кг[1] | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Дынама (Брэст) | |||||||||||||||
Нумар | 19 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Уладзіслаў Лях (нар. 13 жніўня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец школы мінскага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2018 годзе замацаваўся ў складзе дубля, часам таксама прыцягваўся да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДАТУ» (7:0). Перад сезонам 2019 прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам, аднак чэмпіянат пачаў у дублі. 30 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе мінчан.
У красавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лакаматыву»[2]. У лістападзе 2020 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[3]. У 2021—2022 гадах трэніраваўся з асноўнай камандай дынамаўцаў, аднак гуляў за дубль, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі.
У чэрвені 2022 года стаў трэніравацца дзяржынскім «Арсеналам» і ў ліпені быў узяты клубам у арэнду[4]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, аднак у кастрычніку атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.
У студзені 2023 года адправіўся на прагляд у «Гомель»[5], а ў сакавіку 2023 года зноў далучыўся да «Арсенала», стаўшы іграком каманды ўжо на трывалай аснове[6]. У студзені 2024 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[7].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у матчы за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Дынама | 12 | 0 | |
2018 | дубль | Дынама | 27 | 1 | |
2019 | Д1 | Дынама | 4 | 0 | |
2020 (пач.) | дубль | Дынама | 2 | 1 | |
2020 | Д2 | Лакаматыў | 18 | 0 | |
2021 | дубль | Дынама | 17 | 3 | |
2022 (1) | дубль | Дынама | 4 | 0 | |
2022 (2) | Д1 | Арсенал | 8 | 0 | |
2023 | Д2 | Арсенал | 23 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/vladislav_lyakh/
- ↑ Защитник минского "Динамо" Лях отдан в аренду (руск.). football.by (9 красавіка 2020). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Лях и Петров покинули гомельский "Локомотив" (руск.). football.by (29 лістапада 2020). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Минское "Динамо" отдало в аренду трех игроков (руск.). football.by (1 ліпеня 2022). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Санец, Ижаковский и Лях проходят просмотр в "Гомеле" (руск.). football.by (21 студзеня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ "Арсенал" и Владислав Лях продлили сотрудничество (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Брестское "Динамо" объявило о подписании защитника "Арсенала" (руск.). football.by (10 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.