Арцём Уладзіміравіч Рахманаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Арцём Рахманаў
Поўнае імя Арцём Уладзіміравіч Рахманаў
Нарадзіўся 10 ліпеня 1990(1990-07-10)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 195 см
Вага 85 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Беларусь Мінск 50 (0)
2007—2008   Беларусь Мінск-2 27 (4)
2013 Беларусь Славія (Мазыр) 31 (0)
2014 Беларусь Нёман (Гродна) 12 (0)
2015 Эстонія Левадыя (Талін) 31 (5)
2016—2017 Малдова Мілсамі (Архей) 27 (4)
2017 Украіна Чарнаморац (Адэса) 7 (0)
2018 Польшча Ракаў (Чэнстахова) 12 (1)
2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 12 (0)
2019 Швецыя АФК Эскільстуна 5 (1)
2019 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 11 (0)
2020—2021 Беларусь Рух (Брэст) 48 (4)
2022 Казахстан Астана 13 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (1)
2021 Беларусь Беларусь 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 верасня 2021

Арцём Рахманаў (нар. 10 ліпеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», а з 2008 года праходзіў у асноўны склад сталічнай каманды. За чатыры гады, аднак, не здолеў стаць трывалым іграком асновы.

У сакавіку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[3]. Замацаваўся ў асноўным складзе мазырскага клуба на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але не здолеў выратаваць яго ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2014 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[4]. У складзе гродзенскай каманды апынуўся на лаўцы запасных. У маі 2014 года ў сувязі з траўмай асноўнага цэнтральнага абаронцы Івана Садоўнічага займаў яго месца ў аснове. Пасля пераходу Садоўнічага ў канцы чэрвеня ў казахстанскі «Табол» на некаторы час стаў асноўным абаронцам, але неўзабаве зноў апынуўся на лаўцы. У кастрычніку 2014 года кантракт з «Нёманам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[5].

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з чэмпіёнам Эстоніі — талінскай «Левадыяй»[6]. У студзені 2016 года праходзіў прагляд у казастанскім «Іртышы», але не падышоў[7]. У сакавіку, пакінуўшы «Левадыю», падпісаў кантракт з малдаўскім «Мілсамі»[8]. Доўгі час быў асноўным абаронцам «Мілсамі», але ў пачатку 2017 года з-за траўмы страціў месца ў складзе. У маі 2017 года, незадоўга да заканчэння сезона, разарваў кантракт з малдаўскім клубам[9].

У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам»[10]. Аднак, ужо ў верасні таго ж года пасля прыходу ў каманду новага трэнерскага штаба пакінуў «Чарнаморац»[11].

У студзені 2018 года падпісаў кантракт з клубам другога дывізіёна Польшчы «Ракаў»[12]. Улетку таго ж года па заканчэнні кантракта пакінуў польскі клуб[13] і ў ліпені вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Іслачы»[14]. У складзе «Іслачы» стаў іграком стартавага складу.

У студзені 2019 года, пакінуўшы «Іслач», перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[15]. У ліпені 2019 года разарваў кантракт са шведскім клубам і стаў трэніравацца з «Іслаччу»[16]. Неўзабаве зноў афіцыйна стаў іграком прысталічнага клуба[17] і вярнуў месца асноўнага абаронцы.

У студзені 2020 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[18], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2021 быў капітанам каманды. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[19] і неўзабаве стаў іграком «Астаны»[20], якой дапамог стаць чэмпіянам Казахстана. У студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Астаной»[21].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2009—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

2 верасня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Чэхіі (0:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 Д3 Мінск-2 Беларусь 13 2
2008 (1) Д3 Мінск-2 Беларусь 14 2
2008 (2) Д2 Мінск Беларусь 4 0
2009 Д1 Мінск Беларусь 10 0
2010 Д1 Мінск Беларусь 9 0
2011 Д1 Мінск Беларусь 14 0
2012 Д1 Мінск Беларусь 13 0
2013 Д1 Славія Беларусь 31 0
2014 Д1 Нёман Беларусь 12 0
2015 Д1 Левадыя Эстонія 31 5
2015/16 (2) Д1 Мілсамі Малдова 10 2
2016/17 Д1 Мілсамі Малдова 17 2
2017/18 (1) Д1 Чарнаморац Украіна 7 0
2017/18 (2) Д2 Ракаў Польшча 12 1
2018 (2) Д1 Іслач Беларусь 12 0
2019 (1) Д1 АФК Эскільстуна Швецыя 5 1
2019 (2) Д1 Іслач Беларусь 11 0
2020 Д1 Рух Беларусь 25 2
2021 Д1 Рух Беларусь 23 2
2022 Д1 Астана Казахстан 13 0

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[22].

Зноскі

  1. Artem Rakhmanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Artsyom Rakhmanaw // FBref.com
  3. Кожан, Човин и Рахманов стали игроками «Славии» Архівавана 1 верасня 2017.
  4. Рахманов перешел в «Неман» Архівавана 1 верасня 2017.
  5. Гродненский "Неман" расстался с четырьмя игроками
  6. Артем Рахманов заключил контракт с чемпионом Эстонии
  7. Рахманов не подошел "Иртышу"
  8. Артем Рахманов подписал контракт с молдавским "Милсами"
  9. Белорусский защитник Рахманов расторг контракт с «Милсами»
  10. Артем Рахманов стал игроком одесского "Черноморца"
  11. "Черноморец" Дулуба расстался с Рахмановым
  12. Артем Рахманов подписал контракт с польским клубом "Ракув"
  13. Артем Рахманов покинул "Ракув"
  14. Рахманов стал игроком "Ислочи"
  15. Артем Рахманов продолжит карьеру в Швеции
  16. Рахманов расторг контракт с АФК "Эксильстуна"
  17. Рахманов подписал контракт с "Ислочью"
  18. Рахманов - первый новичок "Руха"
  19. Рахманов и Бакай покинули "Рух"
  20. Артем Рахманов нашел работу в Казахстане
  21. "Астана" объявила о расторжении контракта с Рахмановым (руск.). football.by (9 студзеня 2023). Праверана 9 студзеня 2023.
  22. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]