Яўген Савельевіч Зак
Яўген Жак | |
---|---|
польск.: Eugeniusz Żak | |
| |
Імя пры нараджэнні | Яўген Савельевіч Жак |
Дата нараджэння | 15 снежня 1884[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1926[1][2][…] (41 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя Францыя |
Жонка | Hedwig Zach/Jadwiga Zak[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Уплыў | Сімвалізм |
Уплыў на | Парыжская школа |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўген Савельевіч (Эўгеніуш) Жак (Eugeniusz Żak; 15 снежня 1884, Мінская губерня — 15 студзеня 1926, Парыж) — беларускі, французскі і польскі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў в. Магільна Мінскай губерні, цяпер Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся спачатку ва Уздзе, затым у павятовай гімназіі ў Нясвіжы. Закончыў гімназю ў Варшаве. З 1901 года ў Францыі, Мюнхене і Італіі, у 1904 годзе вярнуўся ў Парыж.
Удзельнік Восеньскага салона (з 1904 года), Салона незалежных, выставак Нацыянальнага Таварыства вытанчаных мастацтваў. У 1906—1908 гадах здзейсніў паездку ў Брэтань. Удзельнік Таварыства польскіх мастакоў у Францыі. У 1910 годзе яго праца набыта для Люксембургскага музея. У 1911 годзе персанальная выстаўка ў галерэі Druet. З 1912 года прафесар Académie La Palette. У 1913 годзе жэніцца на мастачцы Ядзвізе Кон, якая пасля стане кіраўніком Galerie Žak.
Выстаўляўся ў галерэях Парыжа, Нью-Ёрку, Кёльне і Лондане. У 1914—1916 гадах жыве на поўдні Францыі.
У 1916 годзе прыязджае ў Польшчу, на радзіму яго жонкі, у горад Чэнстахова. Наведвае Варшаву, яго лічаць адным з заснавальнікаў руху мастакоў «RYTM» стылю ар-дэко (Варшава, 1922). У 1922 годзе ён з’яжджае ў Германію, дзе працуе з Kunst und Dekoration. З 1923 года ў Парыжы.
Яго творчасць знаходзілася пад уплывам сімвалізму, лічыцца прадстаўніком неакласіцызму.
Некаторыя малюнкі Зака захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[3].
Зноскі
- ↑ а б Eugène Zak
- ↑ а б Eugeniusz or Eugène Zak // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Корпоративная коллекция Белгазпромбанка. Зак Евгений Архівавана 28 жніўня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Харэўскі. Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу / аўт.-укл. С. В. Харэўскі. — Вільня: ЕГУ, 2011. ISBN 978-9955-773-51-1.
- Anna Król and Artur Tanikowski, Colors of Identity: Polish Art from the American Collection of Tom Podl, National Museum in Kraków: Kraków 2001.
- Artur Tanikowski, Eugeniusz Zak, translated by Jarek Król, Pogranicze: Sejny 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://artinvestment.ru/auctions/9005/biography.html
- http://artru.info/ar/19506/ Архівавана 20 снежня 2011.
- http://www.culture.pl/en/culture/artykuly/wy_wy_zak_monograficzna_warszawa Архівавана 23 лістапада 2009.
- http://www.pinakoteka.zascianek.pl/Zak/Index.htm
- http://www.nzetc.org/tm/scholarly/name-434003.html Фота
- Польская графіка і малюнак першай паловы XX стагоддзя. Выстаўка факсімільных рэпрадукцый са збораў Нацыянальнага Музея ў Варшаве(недаступная спасылка)
- http://www.novpol.ru/index.php?id=1180 Новая Польшча/ Польскі жывапіс
- http://chareuski.livejournal.com/128528.html
- Нарадзіліся 15 снежня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 15 студзеня
- Памерлі ў 1926 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Польшчы
- Мастакі Беларусі
- Мастакі Францыі
- Парыжская школа
- Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне