Яўген Аркадзевіч Талкачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Аркадзевіч Талкачоў
Дата нараджэння 5 жніўня 1945(1945-08-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 2021(2021-11-11)[2] (76 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка, гісторыя навукі і тэхнікі і фізіка высокіх энергій
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[1] (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Яўген Аркадзевіч Талкачо́ў[3] (5 жніўня 1945 — 11 лістапада 2021[4]) — беларускі фізік-тэарэтык, доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Мазыр (Гомельская вобласць, Беларусь). У 1969 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1974 года галоўны навуковы супрацоўнік у Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прафесар кафедры сучаснага прыродазнаўства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Памёр Яўген Аркадзевіч Талкачоў 11 лістапада 2021 года[4].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар і сааўтар каля 170[4] навуковых прац па квантавай тэорыі, гісторыі і метадалогіі навукі, праблемах выкладання фізікі. Высветліў ролю тапалагічных эфектаў у дынаміцы класічных і квантавых сістэм на аснове алгебраічных і геаметрычных метадаў. Займаўся даследаваннямі заканамернасці ўспрымання ведаў рознымі сацыяльнымі аб’ектамі і механізму пранікнення фізічных ведаў у агульнаадукацыйную сферу. Адзін з аўтараў эксперыментальнага навучальнага камплекта для сярэдняй школы і агульнаадукацыйнага стандарта па фізіцы.

Сярод апублікаванага:

  • Алгебраические методы в электродинамике и калибровочных моделях магнитного заряда : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.02 / АН БССР. Ин-т физики им. Б. И. Степанова. — Минск, 1989. — 267 с.;
  • Кватерионы в релятивистской физике — Мн., 1989. (разам з А. В. Бярэзіным і Ю. А. Курачкіным);
  • Rapid communications on theoretical physics = Краткие сообщения по теоретической физике / [authors: E. A. Tolkachev [et al.]. — Minsk, 1991;
  • Физика : Учеб. пособие для 8-го кл. учреждений, обеспечивающих получение общ. сред. образования, с рус. яз. обучения с 12-лет. сроком обучения / В. И. Дынич и др. ; Под ред. В. И. Дынич, Е. А. Толкачева — Мн.: Народная асвета, 2004. — 175 с. ; 22 см. — 5000 экз.:
  • Современная концепция естествознания: Общественное понимание / Е. А. Толкачёв, В. И. Дынич. — Мн.: РИВШ, 2006. — 143 с.;
  • Материальные уравнения теории аксиона: Релятивизм и дуальность / Е. А. Толкачев // Доклады НАН Беларуси, 2019. — Т. 61. — № 1. — С. 14—21.;
  • 4-й Рим: есте­ство­зна­ние в ми­ре ду­хов и / или пост­не­клас­си­че­ская на­у­ка / Е. А. Тол­ка­чев // Ин­тел­лек­ту­аль­ная куль­ту­ра Бе­ла­ру­си: ду­хов­но-нрав­ствен­ные тра­ди­ции и тен­ден­ции ин­но­ва­ци­он­но­го раз­ви­тия : Ма­те­ри­а­лы Пя­той меж­ду­нар. на­уч. конф. (19-20 но­яб. 2020 го­да, г. Минск) : в 3 т. / На­цио­наль­ная ака­де­мия на­ук Бе­ла­ру­си, Ин-т фило­со­фии НАН Бе­ла­ру­си; ред­кол.: А. А. Ла­за­рен­ко, А. Ю Дуд­чик, Т. И. Аду­ло [и др.]; сре­ди авт. И. А. Би­рич. — Минск, 2020. — Т. 3. — С. 287—291. — ISBN 978-985-581-433-8(т. 3).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]