Яўген Васьковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Яўген Васьковіч (нар. 26 лютага 1990, Бабруйск) - беларускі грамадскі актывіст, лідар арганізацыі «Малады фронт» (з 2017), сябра беларускай асацыяцыі журналістаў, палітвязень.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Бабруйску ў сям’і рабочых. Пасля школы вучыўся завочна на журналісцкім аддзяленні філялягічнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова. Працаваў у газэце «Бабруйскі кур’ер».

Прыхільнік партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Кандыдат ад партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе. Удзельнік мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. у Мінску, за што быў пакараны — атрымаў 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

17 студзеня 2011 г. затрыманы ў Магілёве за ўдзел у спробе падпалу будынка бабруйскага аддзялення КДБ у ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года. У будынак былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю. Абвінавачванне прад'яўлена на падставе часткі 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства) і часткі 3 артыкула 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйных памерах) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

18 мая 2011 году судом Бабруйскага раёна і горада Бабруйска Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.[1]

14 ліпеня 2011 г. Магілёўскі абласны суд разгледзеўшы касацыйную скаргу, пададзеную Яўгенам Васьковічам на рашэнне бабруйскага суда, пастанавіў-прысуд пакінуць у сіле.[2]

Спачатку адбываў пакаранне ў калоніі № 15 г. Магілева, а 12 кастрычніка 2011 году пераведзены на больш жорсткі рэжым — у памяшканне крытага тыпу (ПКТ), у Магілёўскую турму № 4. Там шмат разоў трапляў у штрафны ізалятар за непадпарадкаванне. 12 кастрычніка 2014 года быў зноў пераведзены ў калонію №15 у Магілёве. Праваабаронцы прызналі Яўгена Васьковіча палітвязням па празмернаму для яго дзеянняў пакаранню.[3]

22 жніўня 2015 г. вызвалены з магілёўскай калоніі на падставе ўказу А. Лукашэнкі аб памілаванні.[4]

Пасля вызвалення ўступіў у арганізацыю «Малады фронт», займаецца рэгіянальнай дзейнасцю.[5] 9 снежня 2017 года Яўген Васьковіч быў абраны старшынём грамадскага аб'яднання «Малады фронт» падчас дзясятага з’езда арганізацыі, які прайшоў у Мінску[6].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Palitviazni.info Хронікі беларускіх палітвязняў. - 2013 г. - 282 с.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://avtonom.org/news/hronika-poslednego-zasedaniya-suda-po-delu-o-podzhoge-bobruyskogo-kgb
  2. https://spring96.org/ru/news/44728
  3. https://news.tut.by/politics/407284.html
  4. https://news.tut.by/politics/461407.html
  5. http://belsat.eu/ru/news/ucheba-puteshestviya-obryvanie-svyazej-kak-zhivut-byvshie-politzaklyuchennye/
  6. novychas.by