Яўген Сяргеевіч Васьковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Сяргеевіч Васьковіч
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 26 лютага 1990(1990-02-26) (34 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Партыя

Яўген Глаголеў-Васьковіч (Васьковіч) (нар. 26 лютага 1991, Бабруйск) — беларускі грамадскі актывіст, лідар арганізацыі «Малады фронт» (з 2017), сябра беларускай асацыяцыі журналістаў, былы палітвязень.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Бабруйску ў сям’і рабочых. Вучыўся ў бабруйскай школе журналістыкі. Пасля школы вучыўся завочна на журналісцкім аддзяленні філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова. Працаваў у газеце «Бабруйскі кур’ер».

Быў прыхільнікам партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Кандыдат ад партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў РБ у 2010 годзе. 18 красавіка 2010 года быў затрыманы і збіты міліцыяй у Бабруйску, у лядовым палацы, за бела-чырвона-белы сцяг на хакейным матчы моладзевых зборных Беларусі і ЗША.

Удзельнік мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Мінску, за што быў пакараны — атрымаў 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

16  студзеня 2011 года ў Магілёве ўдзельнічаў у пікеце салідарнасці з палітзняволенымі.

17 студзеня 2011 года затрыманы ў Магілёве, падчас здачы сесіі ў магілёўскім універсітэце, за ўдзел у спробе падпалу будынка бабруйскага аддзялення КДБ у ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 г. У бок будынка былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю. Яны разбіліся каля дзвярэй і сцяны будынка, якія закуродыміліся. Напад меў на мэце псіхалагічна паўплываць на супрацоўнікаў КДБ. Нападнікі хацелі правесці серыю такіх акцый, яшчэ ў Баранавічах і Маладзечне.

Першапачаткова матэрыяльная шкода была ацэнена ў памеры 80 тысячаў рублёў, затым яна павялічылася да аднаго мільярда рублёў.

Абвінавачванне прад’яўлена па артыкуле 339 ч. 2 (злоснае хуліганства) і артыкуле 218 ч.3 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйных памерах) КК РБ.

Падчас суда Я. Васьковіч сцвярджаў, што атаку на будынак КДБ яны зладзілі ў знак пратэсту супраць незаконнага зняволення анархістаў Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча. Хаця сам сябе анархістам ён не лічыў. На судзе Я. Васьковіч прамаўляў па-беларуску, быў апрануты ў майку з надпісам «Жыве Беларусь!»[1].

18 мая 2011 г. судом Бабруйскага раёна і г. Бабруйска Я. Васьковіч быў асуджаны разам з студэнтам філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта ў Бабруйску Арцёмам Пракапенкам і навучэнцам хіміка-тэхналагічнага тэхнікума ў Бабруйску Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму[2].

14 ліпеня 2011 года Магілёўскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу, пададзеную Я. Васьковічам на рашэнне бабруйскага суда і пастанавіў — пакінуць прысуд у сіле[3].

Спачатку адбываў пакаранне ў калоніі № 15 г. Магілева. 12 кастрычніка 2011 года за шматлікія «парушэнні» правіл унутранага распарадку быў пераведзены на больш жорсткі рэжым — у Магілёўскую турму № 4. Там шмат разоў трапляў у штрафны ізалятар, у якім правёў 360 сутак. 12 кастрычніка 2014 г., пасля трохгадовага знаходжання ў турме, быў зноў пераведзены ў калонію № 15 у Магілёве. Не пагаджаўся пісаць прашэнне аб памілаванні да А. Лукашэнкі.

У кастрычніку 2011 г. беларускія праваабаронцы прызналі Я. Васьковіча, А. Пракапенку і П. Сырамалотава палітвязнямі з-за празмернага для іх дзеянняў пакарання[4].

22 жніўня 2015 г. вызвалены з магілёўскай калоніі на падставе ўказа А. Лукашэнкі аб памілаванні разам з іншымі палітычнымі зняволенымі М. Статкевічам, І. Аліневічам, М. Дзядком, А. Пракапенкам, Ю. Рубцовым[5].

Пасля вызвалення ўступіў у арганізацыю «Малады фронт», займаўся рэгіянальнай дзейнасцю[6]. 9 снежня 2017 года Я. Васьковіч быў абраны старшынёй грамадскага аб’яднання «Малады фронт» падчас дзясятага з’езда арганізацыі, які прайшоў у Мінску[7].

24 красавіка 2016 г. на Я. Васьковіча быў складзены пратакол па арт. 23.34 ч.1 КаАП за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах. Хаця насамрэч ён як журналіст «Бабруйскага кур’ера» асвятляў пікет бабруйскіх актывістаў прафсаюза РЭП, які праходзіў у Слоніме ў падтрымку слонімскага актывіста прафсаюза РЭП[8].

14 сакавіка 2017 года быў асуджаны судом г. Бабруйска на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту супраць дэкрэта № 3, якая адбылася ў Бабруйску 12 сакавіка 2017 г. У ізалятары абвясціў галадоўку[9].

Пасля жаніцьбы 20 лютага 2016 года Я. Васьковіч узяў прозвішча жонкі Александрыны Глаголевай. Зараз фігуруе ў дакументах як Яўген Глаголеў-Васьковіч.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Palitviazni.info Хронікі беларускіх палітвязняў. — 2013 г. — 282 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]