Яўген Дзмітрыевіч Мілеўскі
Поўнае імя | Яўген Дзмітрыевіч Мілеўскі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 студзеня 1995[1] (26 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 186 см | |||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 12 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Яўген Дзмітрыевіч Мілеўскі (нар. 14 студзеня 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», дзе гуляў за дубль. 17 мая 2013 года дэбютаваў у асноўным складзе «Гомеля». У другім сваім матчы за аснову, 24 мая 2013 года супраць БАТЭ, выйшаў на замену на 93-й хвіліне і праз хвіліну падаў вуглавы, пасля якога Аляксандр Карніцкі пераправіў мяч у сетку і прынёс «Гомелю» перамогу (2:1).
Пасля Мілеўскі ў сезоне 2013 згуляў яшчэ некалькі мачтаў за аснову «Гомеля». У сезоне 2014 доўгі час гуляў толькі за дубль, але ў канцы сезона 2014 стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У лістападзе 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[2].
У сезоне 2015 ужо стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У верасні і кастрычніку адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. Сезон 2016 разам з «Гомелем» правёў у Першай лізе і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сезона 2017 гуляў у стартавым складзе каманды, пазней страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль. У студзені 2018 года яшчэ на адзін год падоўжыў кантракт з клубам[3]. Аднак, у сезоне 2018 толькі ў трох матчах выйшаў на замену. У жніўні 2018 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС[4].
У студзені 2019 года стаў іграком сталічнага «Энергетыка-БДУ»[5], аднак ужо ў сакавіку па пагадненні бакоў пакінуў яго і далучыўся да рэчыцкага «Спутніка»[6], а праз два тыдні зноў стаў іграком «Гомеля»[7]. У першай палове сезона 2019 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, з лета стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[8].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі.
16 студзеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці. Усяго за зборную правёў 8 матчаў — усе ў першай палове 2015 года.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Гомель | ![]() |
14 | 0 |
2013 | Д1 | Гомель | ![]() |
7 | 0 |
2014 | Д1 | Гомель | ![]() |
7 | 0 |
2015 | Д1 | Гомель | ![]() |
22 | 0 |
2016 | Д2 | Гомель | ![]() |
24 | 2 |
2017 | Д1 | Гомель | ![]() |
16 | 0 |
2018 (1) | Д1 | Гомель | ![]() |
3 | 0 |
2018 (2) | Д2 | ЮАС | ![]() |
11 | 0 |
2019 | Д1 | Гомель | ![]() |
16 | 1 |
Зноскі
- ↑ Evgeni Milevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Гомель» продлил контракт с Милевским
- ↑ "Гомель" продлил контракт с Милевским
- ↑ Милевский перешел в ЮАС
- ↑ Евгений Милевский перешел в "Энергетик-БГУ"
- ↑ "Спутник" объявил о переходе Евгения Милевского
- ↑ Евгений Милевский вернулся в "Гомель". Это третий клуб, с которым футболист заключал контракт в межсезонье
- ↑ "Гомель" продлил контракты с Терещенко и Милевским
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)