Яўген Міхайлавіч Кавалеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Міхайлавіч Кавалеўскі
Дата нараджэння 1946
Месца нараджэння
Дата смерці 2008
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у
Узнагароды

Яўген Міхайлавіч Кавалеўскі (1946, Мінск — 2008, Мінск) — беларускі архітэктар. Акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры, член-карэспандэнт МААМ, замежны член РААБН[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1964 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 19641965 гадах працаваў у Белдзіпрадары. У 1970 годзе скончыў БПІ. Служыў у Савецкай Арміі. У 19711977 гадах працаваў у Белпрампраекце, у 19771979 гадах у Галоўным архітэктурна-планіровачным упраўленні Мінгарвыканкама, у 19791981 гадах у аддзеле гарадской і дарожнай гаспадаркі Савета Міністраў БССР, у 19811984 гадах аддзеле будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ, у 19841986 гадах ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама, у 19861989 гадах галоўным архітэктарам Мінска, у 19982005 гадах узначальваў Камітэт па архітэктуры, горадабудаўніцтве і тэрытарыяльным планаванні Мінаблвыканкама, у 20052007 гадах у Інстытуце «Белпрампраект»[2].

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1989), Мінскага гарадскога і абласнога Савета народных дэпутатаў[2].

Член КПСС з 1974 года. Член Саюза архітэктараў БССР з 1975 года, старшыня Саюза архітэктараў Беларусі ў 19891999 гадах[2]. У 1994—1995 гадах прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў. Член Камітэта Дзяржбуда Беларусі[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: рэканструкцыя БелАЗа ў Жодзіне, заводы халадзільнікаў, прамысловых робатаў (1975, у складзе аўтарскага калектыва, спецыяльны дыплом Саюза архітэктараў СССР) і НВА «Гранат» у Мінску[1], Рэчыцкі завод вырабаў з металу (19731975)[3], завод аптычнага шкла ў Лідзе[2] (19731975)[3], помнік выкладчыкам і студэнтам Беларускага політэхнічнага інстытута, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1969), будынак інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд» у Мінску (1970, у складзе аўтарскага калектыва), музей Забайкальскай памежнай акругі ў Чыце (1971)[1], мемарыял у г. Прыаргунску Чыцінскай вобласці (1972)[3], праект пашырэння комплексу будынкаў ЦСУ Беларусі (1974, у складзе аўтарскага калектыва)[1], дэманстрацыйная зала і інжынерны корпус эксперыментальна-канструктарскага бюро мэблі па вул. Апанскага (1974)[3], механічны завод (1978)[3], Курган партызанскай дружбы на граніцы БССР, РСФСР і ЛатвССР (1979)[3], праект міжнароднага бізнес-цэнтра па пр. Машэрава (1990, у складзе аўтарскага калектыва) у Мінску і іншыя[1].

З’яўляўся ініцыятарам і распрацоўшчыкам найважнейшых праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і фарміравання значных горадабудаўнічых комплексаў. Сярод іх праграмы развіцця Мінска і гарадоў Мінскай вобласці, узвядзення Сляпянскай воднай сістэмы, станцый Мінскага метрапалітэна, ансамбля Палаца Рэспублікі, рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Мінска, распрацоўка генеральнага плана горада Мінска. У перыяд працы Кавалеўскага галоўным архітэктарам сталіцы былі прыняты гарадскія праграмы «Жылое асяроддзе» і «Шумазасцерагальныя вокны», працавала «прамая лінія» сувязі з насельніцтвам[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1985)[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Im memoriam Памяти Евгения Михайловича Ковалевского
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Ковалевский Евгений Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Ковалевский Евгений Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ковалевский Евгений Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.) 
  • Ковалевский Евгений Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)