Перайсці да зместу

Вілейскі павет (1920—1940)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вілейскі павет
Краіна Польшча Польская Рэспубліка
Статус Павет
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Вілейка
Дата ўтварэння 7 лістапада 1920 года
Насельніцтва (1931) 131 100
Шчыльнасць 38 чал./км²
Плошча 3 427 км²
Вілейскі павет на карце
Вілейскі павет, карце

Вілейскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі і ў БССР у 19201940 гадах. Створаны па выніках Польска-савецкай вайны 7 лістапада 1920 года, першапачаткова ўваходзіў у склад Навагрудскага ваяводства.

Межы павета ў 1927—1939 гадах

13 красавіка 1922 г. быў далучаны да Віленскай зямлі, якая з 20 студзеня 1926 г. перайменаваная ў Віленскае ваяводства. Павет складаўся з 13 гмін, 10 мястэчкаў і 1 горада.

1 красавіка 1927 года ў сувязі са стварэннем Маладзечанскага павета, апошняму былі перададзеныя Гарадоцкая гміна, Красненская, Лебедзеўская, Маладзечанская і Радашковіцкая.

З лістапада 1939 года далучаны да БССР, са снежня 1939 года ў складзе Вілейскай вобласці, 15 студзеня 1940 года скасаваны.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Гміны

Мястэчкі

Горад