Яўген Уладзіміравіч Яблонскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яўген Яблонскі
Yevgeniy Yablonskiy.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Уладзіміравіч Яблонскі
Нарадзіўся 10 мая 1995(1995-05-10)[1] (24 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 182 см
Вага 81 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі БАТЭ
Нумар 5
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2012 — Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 101 (3)
Нацыянальная зборная**
2013 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 3 (0)
2014 — 2016 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 28 (3)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 кастрычніка 2016.

Яўген Яблонскі (нар. 10 мая 1995, Чэрвень) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у чэрвенскай ДЮСШ. Пазней перабраўся ў мінскую школу «Змена», адтуль — у Барысаўскае дзяржаўнае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву. З лета 2012 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У сезоне 2013 стаў адным з асноўных ігракоў дубля.

29 чэрвеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы з «Белшынай». У першым жа матчы ў аснове адзначыўся галявой перадачай. У кастрычніку 2014 года ўжо трывала замацаваўся ў цэнтры паўабароны барысаўскага клуба. 27 кастрычніка 2014 года забіў свой першы гол у чэмпіянаце Беларусі (у браму жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»).

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[2]. У 2015—2016 гадах трывала гуляў у асноўнай камандзе, у сезоне 2016 часам выкарыстоўваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У сезоне 2017 спачатку гуляў у стартавым складзе барысаўчан у якасці цэнтральнага абаронцы, пазней страціў месца ў аснове. У сезоне 2018 вярнуў месца ў стартавым складзе.

У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[3].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы зборнай, правёў за яе 28 матчаў і забіў 3 гола.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]