Перайсці да зместу

Яніс Судрабкалн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Я. Судрабкалн)
Яніс Судрабкалн
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 (29) мая 1894[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 1975(1975-09-04)[2] (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, палітык
Жанр верш
Мова твораў латышская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яніс Судрабкалн (лат.: Jānis Sudrabkalns, сапр. Арвід Судрабкалнс, да 1923 Арвід Пейне; 17 мая 1894, с. Інчукалнс, Латвія — 4 верасня 1975) — латышскі паэт. Заслужаны дзеяч культуры Латвіі (1943). Народны паэт Латвіі (1947). Акадэмік АН Латвіі (з 1973). Герой Сацыялістычнай Працы (1974).

Друкаваўся з 1909. Выступіў як рамантык (зборнік «Крылатая Армада», 1920). Зборнікі вершаў «Пераўтварэнні» (1924), «Ліхтар на ветры» (1931) адметныя эмацыянальнасцю і інтэлектуальнасцю, віртуознасцю формы. Гумарыстычныя і сатырычныя вершы ў зборніках «Трубадур на асле» (1921), «Джэнтльмен у бэзавым фраку» (1924). Паэтычныя зборнікі «У братняй сям’і» (1947), «Яшчэ адна вясна» (1964), «Ясень за акном» (1969), «Летуценнікам» (1974) прасякнуты грамадзянскімі матывамі. Аўтар кніг лірычных мініяцюр, публіцыстыкі.

Пераклаў на латышскую мову верш Я. Купалы «Абвілася краіна». Аўтар верша «Памяці Купалы». Сярод перакладчыкаў яго вершаў на беларускую мову Э. Агняцвет, П. Броўка, С. Блатун, С. Гаўрусёў, С. Грахоўскі, А. Звонак, В. Зуёнак, А. Кудравец, Е. Лось, М. Танк, Г. Шаранговіч і інш.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • Дзяржаўная прэмія СССР (1948)
  • Дзяржаўная прэмія Латвіі (1965)

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Яшчэ адна вясна. Мн., 1969.
  • У кн.: Латышская савецкая паэзія. Мн., 1984. Т. 1.
  • У кн.: Песня Даўгавы. Мн., 1986.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Jānis Sudrabkalns // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.