Перайсці да зместу

Васіль Зуёнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Зуёнак)
Васіль Зуёнак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1935(1935-06-03) (89 гадоў) ці 1935[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, перакладчык, паэт, дзіцячы пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Васіль Зуёнак (нар. 3 чэрвеня 1935, паводле пашпартнага запісу, напраўду 3 ліпеня, в. Мачулішча Халопеніцкага раёна, цяпер Крупскі раён) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, літаратуразнаўца.

Нарадзіўся ў сям’і сялян — Васіля Захаравіча і Куліны Канстанцінаўны. З 1944 г. В. Зуёнак — вучань Мачулінскай пачатковай школы, пазней — Узнацкай сямігодкі, па сканчэнні якой (1950) паступіў у Барысаўскае педагагічнае вучылішча (1954), потым аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ, куды, маючы дыплом выдатніка, быў залічаны без іспытаў.

Працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва» (Мінск), у 1960—1966 гадах — у газеце «Піянер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972—1978). У 1966—1972 гадах — намеснік галоўнага рэдактара, у 1978—1982 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў БССР (з 1966). У 1982—1989 гадах — сакратар, у 1989—1990 гадах — першы сакратар, у 1990—1998 гадах — старшыня праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кандыдат філалагічных навук.

Дэбютаваў падчас вучобы ў Барысаўскім педвучылішчы ў барысаўскай раённай газеце, у рэспубліканскім друку ў 1954 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Крэсіва» (1966, лірыка), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам’е» (1984), «Вызначэнне» (1987), «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995), зборніка гумарыстычных вершаў «Качан на п’едэстале» (1973), кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Лінія высокага напружання» (1983).

Выйшлі кнігі выбраных вершаў «Час вяртання» (1981), вершаў і паэм «Жніўны дзень» (1985), «Выбраныя творы» (2010), «Азірнуўшыся, не скамянець…» (2013), двухтомнік выбраных твораў — вершаў «Гронка цішыні» (1996) і паэм «Пяцірэчча» (1998). 

Гімнам прыродна-вясковаму свету, роднаму краю і беларускаму народу ўвогуле стала ліра-эпічная пенталогія В. Зуёнка «Пяцірэчча», якую склалі паэмы «Сяліба» (1965—1970), «Прыцягненне» (1978—1979), «Маўчанне травы» (1974—1978), «Лукам’е» (1980—1983) і «Падарожжа вакол двара» (1989—1990). «Задума ліра-эпічнай кнігі „Пяцірэчча“ акрэслівалася паступова. Спачатку была „Сяліба“, а ў ёй, як пасля пачало вынікаць, быў генетычна закладзены, таіўся код усёй кнігі. Ён і падаваў сігналы, падказваў, куды скіраваць творчыя намаганні — да вызначальных момантаў у гісторыі, у жыцці народа. Так вымалёўвалася панарама ў гістарычным шляху — ад Лукам’я з бунтоўным князем Іванам Лукомскім да сучасных нефармалаў з Зянонам… А ў цэнтры — паэма лёсу „Маўчанне травы“: праз лёс Васіля выяўляецца лёс простага чалавека, урэшце — лёс народа»[2] (В. Зуёнак). Творы пенталогіі дапамагаюць зазірнуць у душу беларуса, зведаць тое, што турбавала, засмучала, радавала, абнадзейвала яго на далёкіх і блізкіх гістарычных шляхах. Гаворачы пра асабістае і лакалізуючы прастору да знаёмых з дзяцінства мясцін, пісьменнік узняўся да такога ўзроўню мастацкага адлюстравання і абагульнення, які дазваляе лічыць «Пяцірэчча» нацыянальным эпасам беларусаў ХХ ст.

Кніга «Нача» пабывала ў космасе: у 1978 годзе яна была дастаўлена касманаўту Уладзіміру Кавалёнку, земляку паэта, на арбітальную станцыю «Саюз-6». Падчас аднаго з сеансаў сувязі з Зямлёй беларускі касманаўт чытаў вершы В. Зуёнка[3].

З канца 1990-х В. Зуёнак выступае ў друку з лірычнай прозай — «элегіямі» і эцюдамі. Аўтар кнігі літаратурна-лінгвістычных эсэ, эцюдаў, падарожных нататак  «Паміж небам і зямлёю» (2009), зборніка празаічных элегій «Паўстанак з літарай „Л“» (2021).

На сайце[4] пісьменніка змешчаны дзве электронныя кнігі лірыкі: «Вертыкальныя рэкі святла: вершы сутоку тысячагоддзяў»[5] (1993—2006) і «Шляхам Белага каменя: вершы сустрэчных дзён»[6] (2007—2021) — усяго 1620 мастацкіх тэкстаў, у тым ліку і тых, што нідзе не публікаваліся.

Пачынаючы ад зборніка паэзіі для дзяцей «Вясёлы калаўрот» (1965), творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі В. Зуёнка — зборнікі паэзіі «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1972), «Будзем сілы набірацца» (1974), «Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987), «Бадзірог», «Па ельнічку, па бярэзнічку…». Таксама В. Зуёнак аўтар кніг нарысаў і замалёвак «Любіць прыроду — любіць Радзіму» (1962), «Працай славіцца чалавек» (1963).

У паэзіі В. Зуёнка, па словах У. Гніламёдава, адбываецца «плённае збліжэнне і ўзаемадзеянне … дзвюх стылявых тэндэнцый: маштабу ўспрыняцця быцця і вострай увагі да яго прыватных падрабязнасцей»[7]. У творах усіх жанраў пісьменнік выяўляе сябе як паэт-лірык, але лірык з эпічным светабачаннем[8] — трывогі свету ён прапускае праз сябе, нібыта асабіста іх перажывае. Прыродай таленту «эпічнага лірыка» прадвызначаны зуёнкаўскі метад мастацкага даследавання рэчаіснасці, што заключаецца ў аднолькавай увазе да самых простых з’яў і да глабальных сусветных праблем. Мастака нязменна прывабліваюць пытанні жыцця і смерці, маральнай чысціні асобы, узаемаадносін чалавека з прыродай, захавання нацыянальнай самабытнасці народа.

Перакладае з рускай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і інш. моў. Разам з Р. Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У. Лучука «Возера-Бульдозера» (1978). Вершы В. Зуёнка перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і інш. мовы. Выбраныя пераклады склалі кніжку «Знічкі сямі нябёс» (1992).

Пра творчасць В. Зуёнка пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і інш., адзначаючы фенаменальны мастацкі дар паэта, дзякуючы якому ў радках спалучаецца сучаснасць і гісторыя, лірыка і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонная стракатасць звычайнай паўсядзённасці.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Паэзія

  • Азірнуўшыся не скамянець… : вершы, фрагменты з паэм / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 2013. — 270 с.
  • Вертыкальныя рэкі святла : вершы сутоку тысячагоддзяў (1993—2006) [Электронны рэсурс] / В. Зуёнак.
  • Выбраныя творы / В. Зуёнак. — Мінск : Кнігазбор, 2010. — 512 с.
  • Выбраныя творы : у 2 т. / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1996—1998. — Т. 1 : Гронка цішыні : выбр. вершы. — 1996. — 446 с.
  • Выбраныя творы: У 2 т. / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1996—1998. — Т. 2 : Пяцірэчча : кніга паэм. — 1998. — 319 с.
  • Вызначэнне : вершы / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1987. — 167 с.
  • Жніўны дзень : выбранае / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1985. — 351 с.
  • Крутаяр : вершы / В. Зуёнак. — Мінск : Беларусь, 1969. — 72 с.
  • Крэсіва : лірыка / В. Зуёнак. — Мінск : Беларусь, 1966. — 72 с.
  • Лета трывожных дажджоў : вершы / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1990. — 158 с.
  • Лукам’е : вершы і паэма / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1984. — 110 с.
  • Маўчанне травы : паэма лёсу / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1980. — 192 с.
  • Нача : лірыка / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1975. — 256 с.
  • Пісьмы з гэтага свету : вершы / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1995. — 174 с.
  • Світальныя птушкі : вершы і паэма / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1982. — 159 с.
  • Сяліба : вершы і паэма / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1973. — 96 с.
  • Час вяртання : вершы / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1981. — 160 с.
  • Чорная лесвіца : вершы і паэма / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1992. — 159 с.
  • Шляхам Белага каменя : вершы сустрэчных дзён (2007—2021) [Электронны рэсурс] / В. Зуёнак.

Проза, крытыка, эсэістыка

  • Лінія высокага напружання : літ.-крытыч. нататкі, постаці, роздум / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1983. — 183 с.
  • Паміж небам і зямлёй : літаратурна-лінгвістычныя эсэ, эцюды, падарожныя нататкі / В. Зуёнак. — Мінск : Бел. навука, 2009. — 266 с.
  • Паўстанак з літарай «Л» : элегіі / В. Зуёнак; прадм. А. Кудравец; уклад. Н. В. Заяц. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2021. — 232 с.

Творы для дзяцей

  • Бадзірог: карагод вяселых прыгод — і рыфмай звязаных, і проста расказаных : для мал. шк. узросту / В. Зуёнак; маст. Н. В. Хацановіч. — Мінск : Юнацтва, 1995. — 79 с. — ISBN 5-7880-0863-8
  • Будзем сілы набірацца : вершы : для сярэд. шк. узросту / В. Зуёнак; іл. М. М. Селяшчук. — Мікск : Маст. літ., 1974. — 32 с.
  • Вясёлы калаўрот : вершы : для сярэд. узросту / В. Зуёнак; іл. Ю. Пучынскі. — Мінск : Беларусь, 1965. — 32 с.
  • Жылі-былі пад вадой : для дашк. узросту / В. Зуёнак; іл. І. Някрасаў. — Мінск : Беларусь, 1969. — 22 с.
  • Запішыце мяне ў мядзведзі : вершы : для мал. шк. узросту / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 2013. — 52 с.
  • Любіць прыроду — любіць Радзіму / В. Зуёнак. — Мінск : Дзярж. выд-ва Беларус. ССР, Рэд. дзіцячай і юнац. літ., 1962. — 31 с.
  • Па ельнічку, па бярэзнічку…: беларус. грыбы у вершах і малюнках : для дзяцей / В. Зуёнак; маст. Г. П. Сянькоўскі. — Мінск : Юнацтва, 1996. — 31 с. — ISBN 985-05-0029-8
  • Працай славіцца чалавек : для сярэд. узросту / В. Зуёнак; іл. Е. Лось. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. — 30 с.
  • Рэха : вершы, загадкі, пацешк : для дашк. і мал. шк. узросту / В. Зуёнак; маст. У. Гладкевіч. — Мінск : Маст. літ., 2003. — 142 с. — ISBN 985-02-0580-6
  • Сонечны клубочак : загадкі : для дашк.узросту / В. Зуёнак; мал. Я. Куліка. — Мінск : Маст.літ., 1972. — 35 с.
  • Хата, поўная гасцей : вершы, казкі, жарты, загадкі : для мал. шк. узросту / В. Зуёнак; маст. Т. П. Беразенская. — Мінск: Юнацтва, 1987. — 159 с.
  • Шапка-ўсёвідзімка : вершы / В. Зуёнак; маст. А. Лось. — Мінск : Юнацтва, 1983. — 22 с.

Пераклады

  • Знічкі сямі нябёс: з паэзіі народаў свету : [пер. з рус., укр., англ., пол. і інш. моў] / пераклады В. Зуёнка. — Мінск : Маст. літ., 1992. — 286 с.
  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1056065303 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 жніўня 2024.
  2. Зуёнак, В. Паэту насцеж адкрыты свет… : [гутарка Н. Заяц з В. Зуёнкам] / В. Зуёнак // Роднае слова. — 2003. — № 6. — С. 96-99.
  3. Васіль Зуёнак: “Кавалёнак чытаў беларускія вершы проста ў космасе” [інтэрв’ю М. Скоблы] // Народная воля. — 2020. — 3 чэрв. Архівавана 9 кастрычніка 2021.
  4. Сайт Васіля Зуёнка.
  5. «Вертыкальныя рэкі святла: вершы сутоку тысячагоддзяў»
  6. «Шляхам Белага каменя: вершы сустрэчных дзён»
  7. Гніламёдаў, У. В. Васіль Зуёнак / У. В. Гніламёдаў // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. — Мінск : Бел. навука, 1999—2015 — Т. 4. Кн. 1: 1966—1985. — 2002. — С. 620—644.
  8. Заяц, Н. «Мы заўжды на пачатку дарог…»: штрыхі да творчага партрэта Васіля Зуёнка / Н. Заяц // Роднае слова. — 2010. — № 6. — С. 12—15.
  • Васіль Зуёнак // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 224—225. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Бельскі, А. І. Спавядальныя матывы ў паэзіі Васіля Зуёнка : (матэрыял да вывучэння тэмы «Сучасная беларуская паэзія» ў 11-ым класе) / А. І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. — 2015. ― № 1. ― С. 43―44
  • Гарэлік, Л. «Акрас не патрабую» : літ. партр. В. Зуёнка / Л. Гарэлік // Беларуская мова і літаратура ў школе. — 1991. — № 7/8. — С. 69—79.
  • Гарэлік, Л. Зуёнак Васіль / Л. Гарэлік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграф. слоўнік : у 6 т. / Ін-т літ. імя Янкі Купалы НАН Беларусі. — Мінск : БелЭн, 1992—1995. — Т. 2. — 1993. — С. 527. 
  • Гніламёдаў, У. В. Васіль Зуёнак / У. В. Гніламёдаў // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. — Мінск : Бел. навука, 1999—2015 — Т. 4. Кн. 1: 1966—1985. — 2002. — С. 620—644.
  • Гніламёдаў, У. В. Праўда зерня : творчы партрэт В. Зуёнка / У. Гніламёдаў. — Мінск : Маст. літ., 1992. — 143 с.
  • Гніламёдаў, У. «Ратуй дабром і цеплынёю…» : у свеце паэзіі Васіля Зуёнка / У. Гніламёдаў, М. Мікуліч // Полымя. — 2020. ― № 9. ― С. 110―126
  • Заяц, Н. Гаспадар паэтычнай Сялібы / Н. Заяц // Выбраныя творы / В. Зуёнак. — Мінск : Кнігазбор, 2010. — С. 5—24.
  • Заяц, Н. Запросіны да размовы / Н. Заяц // Полымя. — 2020. ― № 6. ― С. 116―118.
  • Заяц, Н. З небыцця — у вечнасць / Н. Заяц // ЛіМ. — 2009. — 24 красав. — С. 7.
  • Заяц, Н. Лёсам вызначаны шлях / Н. Заяц // ЛіМ. — 2010. — 28 мая. — С. 1.
  • Заяц, Н. «Мы заўжды на пачатку дарог…»: штрыхі да творчага партрэта Васіля Зуёнка / Н. Заяц // Роднае слова. — 2010. — № 6. — С. 12—15.
  • Заяц, Н. «Пяць рэчак з крыніцы маёй…»: паэмны цыкл Васіля Зуёнка «Пяцірэчча» / Н. Заяц // Полымя. — 2004. — № 7. — С. 155—177.
  • Заяц, Н. «С открытым боли и любви сердцем» / Н. Заяц // Неман. — 2005. — № 11. — С. 165—172.
  • Заяц, Н. Часавыя вымярэнні паэзіі Васіля Зуёнка (на матэрыяле пакуль не выдадзеных кніг) / Н. Заяц // Маладосць. — 2016. — № 3. — С. 135—137.
  • Заяц, Н. Экалагічная праблематыка ў лірыцы Васіля Зуёнка / Н. Заяц // Роднае слова. — 2005. — № 1. — С. 17—21.
  • Заяц Н. «Элегіі жыцця»: лірычная проза Васіля Зуёнка // Н. Заяц // Роднае слова. — 2005. — № 6. — С. 8—11.
  • Заяц, Н. Яму адгукаецца слова / Н. Заяц // Полымя. — 2010. — № 1. — С. 103—107.
  • Мішчанчук, М. І. Беларуская літаратура ХХ ст. : вучэб. дапам. / М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскі. — Мінск, 2001. — С. 308—314.