Селецк
Вёска
Селецк
|
Се́лецк[1] (трансліт.: Sielieck), таксама Се́лец або Сяле́ц, раней частка Во́бачае — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета. Размешчана за 40 кіламетраў на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, за 100 км ад Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі ўпамінаецца балота Селец, якое краязнавец Аляксандр Ельскі апісвае як вялікае балота паміж вёскамі Шчыткавічы і Парэчча, якое належыць да ўладанняў Парэчча. Балота злучаецца з багнамі Язвінка і Аджары, з яго пачынаецца рэчка Яшна (правы прыток Пцічы)[2].
Як населеныя пункты Селец згадваецца ў 1908 годзе, было 3 аднайменныя ўрочышчы ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1917 года — 3 аднайменныя засценкі. Селец-2 і Селец-3 не існуюць з 1976 года.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. 3 1935 да 1964 года і з 1968 да 1976 года цэнтр Селецкага сельсавета.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У час акупацыі былі забіты 25 жыхароў вёскі Вобчае
У 1976 годзе да вёскі Вобчае далучаны вёскі Сялец II і Сялец III [4]. 9 ліпеня 1976 года вёска Вобчае перайменавана ў Селецк[5], такім чынам Сялец I і Вобчае злучыліся ў адзін населены пункт. Вобчае ў пачатку XX стагоддзя вядома як урочышча, 20 двароў, 94 жыхары. У 1918 годзе адкрыта пачатковая школа, у якой у 1922 годзе вучыліся 33 хлопчыкі і 10 дзяўчынак.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[6]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1908 год — Селец-1 — 7 двароў, 80 жыхароў; Селец-2 — 7 двароў, 29 жыхароў; Селец-3 — 5 двароў, 23 жыхары
- 1917 год — Селец-1 — 9 двароў, 70 жыхароў; Селец-2 — 9 двароў, 64 жыхары; Селец-3 — 9 двароў, 41 жыхар, усе беларусы
- 1960 год — 118 жыхароў
- 1999 год — 334 жыхары
- 2001 год — 285 жыхароў, 114 двароў[8]
- 2002 год — 110 двароў, 274 жыхары
- 2009 год — 121 жыхар[9]
- 2019 год — 112 жыхароў[10]
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Другой сусветнай вайны[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сяле́ц
- ↑ SgKP 1889, s. 527.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 655—IX ад 9 ліпеня 1976 г. Аб перайменаванні вёскі Обчае Селецкага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 20 (1502).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 15 чэрвеня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Селецк // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 179—180. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Селецк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 306. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Jelski A. Sielec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 527.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх