Вецярэвічы
Вёска
Вецярэвічы
|
Вецярэ́вічы[1] (трансліт.: Vieciarevičy, руск.: Ветеревичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 42 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы, на р. Пціч.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У 1897 г. працавалі хлебазапасныя магазіны, капліца, пітны дом.
На пачатку 20 ст. у Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
У 1906 г. адкрыта народнае вучылішча.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пазней вёска стала называцца Вецярэвічы 1-ыя.
З канца чэрвеня 1941 г. да 3.07.1944 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

- 1897 — 101 двор, 582 жыхары.
- пачатак XX ст. — 128 двароў, 721 жыхар.
- 1917 — 138 двароў, 793 жыхары.
- 1 студзеня 2002 — 50 двароў, 88 жыхароў.
- 2009 год — 79 жыхароў[3].
Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўная царква. У вёсцы ёсць прыход іконы Божай Маці.
Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Капліца
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пе́рвыя Вецярэ́вічы
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.)
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх