10 Easy Pieces for Piano

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
10 простых п’ес для фартэпіяна
польск.: 10 Łatwych Utworów Na Fortepian
англ.: 10 Easy Pieces for Piano
Вокладка альбома Збігнева Прайснера «10 простых п’ес для фартэпіяна» (1999)
Студыйны альбом
Збігнева Прайснера
Дата выпуску 1999
Запісаны 3-6 ліпеня 1999
Жанр акадэмічная музыка
Працягласць 53:33
Лэйбл Pomaton EMI, EMI Classics
Прафесійныя рэцэнзіі
Храналогія Збігнева Прайснера
Рэквіем па маім сябры
(1998)
10 простых п’ес для фартэпіяна
(1999)
Мае калядкі на канец стагоддзя
(1999)

«10 про́стых п’ес для фартэпія́на» (польск.: 10 Łatwych Utworów Na Fortepian, англ.: 10 Easy Pieces for Piano) — альбом Збігнева Прайснера, які змяшчае 10 кампазіцый для фартэпіяна. Выканаўцам твораў выступіў польскі кампазітар, джазавы піяніст і музычны прадзюсар Лешак Можджар[2][3][4]. Альбом быў упершыню выдадзены ў 1999 годзе польскім лэйблам Pomaton EMI пад назвай «10 Łatwych Utworów Na Fortepian»[5], праз год EMI Classics зрабіла еўрапейскі рэліз альбома з англійскай назвай «10 Easy Pieces for Piano»[6].

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

Назва Працягласць
1. «A Good Morning Melody» (польск.: Melodia Na Dzień Dobry) 04:19
2. «Meditation» (польск.: Zaduma) 05:57
3. «To See More» (польск.: Widzieć Więcej) 04:11
4. «Talking To Myself» (польск.: Rozmowa Z Samym Sobą) 07:04
5. «The Art Of Flying» (польск.: Sztuka Latania) 03:58
6. «About Passing» (польск.: O Przemijaniu) 05:29
7. «Farewell» (польск.: Pożegnanie) 05:11
8. «A Tune A Day» (польск.: Już Gram) 04:30
9. «Greetings From Pamalican» (польск.: Pozdrowienia Z Pamalican) 08:06
10. «A Good Night Melody» (польск.: Melodia Na Dobranoc) 04:43

Крыніцы натхнення[правіць | правіць зыходнік]

Разважаючы пра крыніцы натхнення ў сваёй творчасці Прайснер адзначае: «Куды важней тое, з кім вы праводзіце час і што вас натхняе. Асабіста для мяне музыка не з’яўляецца крыніцай натхнення. Я цікаўлюся літаратурай, філасофіяй, жыццём, жывапісам, людзьмі. Мне давялося расці сярод народнай музыкі. Яна запамінальная, і з яе можна многае пачарпнуць. Але калі ты пішаш музыку, то ніколі не можаш сказаць скуль яна бярэцца»[7].

Натхненнем для «10 простых п’ес для фартэпіяна» паслужыла ўласная рэакцыя Прайснера на поспех «Рэквіема па маім сябры». «Мне вельмі падабаецца кантраснасць, і, стварыўшы музыку такога манументальнага маштабу, я хацеў зрабіць нешта простае. Да таго ж мне падабаецца фартэпіяна. І мне здаецца, што адной з форм музыкі, якая можа быць адначасова і простай, і складанай — з’яўляецца фартэпіяннае сола. Я вельмі люблю ўсю музыку, запісаную Кітам Джарэтам[en], асабліва славуты „Кёльнскі канцэрт[en]“. Калі я слухаў яго ўпершыню шмат гадоў таму, гэта сталася выдатным досвед для мяне. Магчыма, менавіта гэта натхніла мяне на стварэнне нечага падобнага»[7][3].

Іншым натхненнем, паводле слоў Прайснера, было яго сяброўства з піяністам Лешакам Можджарам, выпускніком Гданьскай музычнай школы, які даваў класічныя канцэрты, выконваючы іх разам з выдатнымі польскімі джазавымі музыкантамі Томашам Станко і Збігневам Намыслоўскім, а таксама запісаў свае ўласныя інтэрпрэтацыі фартэпіянных п’ес Шапэна. «Я лічу яго вялікім талентам», — адзначае Прайснер. — «Я знаёмы з ім многія гады. Упершыню мы працавалі з ім разам над саўндтрэкам для фільма Луі МаляШкода“, пазней — над музыкай для дакументальнага тэлесерыялу BBCPeople's Century[en]“. Але штораз, даючы яму ноты, я адчуваў, што абмяжоўваю яго ў нечым, не даю яму паказаць, на што ён здольны. Таму ў гэтай працы я хацеў даць яму такую магчымасць, даць яму магчымасць расправіць крылы, што не так проста ў творах, напісаных для фартэпіяна з аркестрам. Складана патлумачыць у агульных рысах, які прастор для інтэрпрэтацый ён меў, бо кожная з п’ес падпарадкоўваецца ўласнай логіцы. Адзіная п’еса, дзе гэта відавочна — „Talking To Myself“. Тут проста вызначыць, дзе тэма, а дзе імправізацыі. Але так ці іначай, кожная з гэтых п’ес дала мне вялізны досвед: пачуць музыку, якая нарадзілася з нот, што я даў выканаўцу»[7].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Gary S. Dalkin. Zbigniew PREISNER 10 Easy Pieces for Piano : Classical CD Reviews (англ.). Сайт «MusicWeb International» (1 ліпеня 2000). Праверана 4 красавіка 2022.
  2. Zbigniew Preisner - Leszek Możdżer – 10 Łatwych Utworów Na Fortepian (англ.). «Discogs». Праверана 18 студзеня 2019.
  3. а б Albums: Ten Easy Pieces for Piano (англ.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Збігнева Прайснера. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2019. Праверана 18 студзеня 2019.
  4. Preisner: 10 Easy Pieces for Piano — Leszek Możdżer (англ.). «AllMusic». Праверана 20 студзеня 2019.
  5. Zbigniew Preisner - Leszek Możdżer – 10 Łatwych Utworów Na Fortepian (англ.). «Discogs». Праверана 18 студзеня 2019.
  6. Zbigniew Preisner - Leszek Możdżer – 10 Easy Pieces for Piano (англ.). «Discogs». Праверана 18 студзеня 2019.
  7. а б в Rchard Williams. 10 Easy Pieces for Piano. Буклет альбома (2000).