12-я міратворчая брыгада
12-я міратворчая брыгада | |
---|---|
Гады існавання | з 2001 |
Краіна | Арменія |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Арменіі |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Арменіі |
Тып | міратворчыя сілы |
Мянушка | «блакітныя берэты»[1] |
Удзел у |
|
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Артак Танаян |
12-я міратворчая брыгада (арм.: 12-րդ Խաղաղապահ բրիգադ) — падраздзяленне Узброеных Сіл Арменіі, прызначанае для міратворчых місій.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2001 года Арменія ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку падпісала мемарандум аб міратворчай дзейнасці[2]. На падставе дакумента быў сфармаваны спецыялізаваны батальён, які затым перафармаваны ў брыгаду[3][4]. У сакавіку 2008 года падраздзяленне перадыслакавана на былую базу сталічнага палка[5]. У 2016 годзе асабісты склад прыняў удзел у парадзе з нагоды Дня незалежнасці Арменіі[6]. У лістападзе 2017 года падраздзяленне адкрыла Цэнтр падрыхтоўкі у Зары (вядомы як Зарскі міратворчы раён)[7][8][9]. У тым жа годзе ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж падраздзяленнем і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва быў створаны жаночы ўзвод[10].
У красавіку 2018 года ўспыхнуў скандал, звязаны з удзелам асобных байцоў брыгады ў антыўрадавых выступах. Міністэрства абароны Арменіі ўжыла санкцыі да апазіцыйна настроеных вайскоўцаў[11].
Замежныя місіі
[правіць | правіць зыходнік]12 лютага 2004 годзе брыгада далучылася да міратворчай місіі ў Косава. Тут у складзе грэчаскіх сіл у горадзе Ферызай дзейнічала армянскае ўзводнае падраздзяленне (тры аддзяленні). Штаб-кватэра групы знаходзілася ў лагеры REGAS FEREOS у складзе Усходняй шматнацыянальнай аператыўнай групы. Байцы 12-й брыгады адказвалі за кантрольна-прапускныя пункты, забяспечвалі бяспеку базы, а таксама працавалі ў якасці сіл хуткага рэагавання і барацьбы з натоўпам і беспарадкамі[12]. У 2008 годзе падраздзяленне KFOR было пашырана за кошт дадання другога ўзвода і асабістага складу роты (у выніку чаго колькасць армянскага кантынгенту склала каля 85 чалавек)[13]. У 2011 годзе 12-я брыгада пакінула Косава, але вярнулася ў 2012 годзе[14] з новым гарнізонам, размешчаным на базе арміі ЗША[15].
У студзені 2005 года, атрымаўшы згоду Нацыянальнага Сходу Арменіі, група з 45 міратворцаў адправілася ў Ірак разам з падраздзяленнем Войска Польскага. Кантынгент складаўся з сапёраў, інжынераў і ўрачоў у складзе шматнацыянальных сіл. 10 лістапада 2006 года старшы лейтэнант Георгій Налбандзян быў паранены ў выніку выбуху міны, але выжыў пасля таго, як быў дастаўлены для аперацыі ў шпіталь у Ландштуле, Германія, недалёка ад авіябазы Рамштайн[16]. 6 кастрычніка 2008 года ў сувязі з паляпшэннем умоў бяспекі служба кантынгенту завяршылася[17].
У ліпені 2009 года міністр абароны Сейран Аганян абвясціў, што да канца года Арменія накіруе атрад брыгады для ўдзелу ў складзе міжнародных сіл садзейнічання бяспецы ў Афганістане[18]. Як заявіў у лістападзе афіцыйны прадстаўнік НАТА, армянскі кантынгент колькасцю 30 вайскоўцаў далучыцца да ISAF дзесьці ў пачатку 2010-га[19]. У пачатку снежня гэты лік быў павялічаны да 40. Вайскоўцы прыбылі ў Афганістан у лютым 2010 года, дзе выконвалі задачу сумесна з Бундэсверам па абароне рэгіянальнага аэрапорта ў Кундузе[20]. Яны таксама служылі ў Кабуле і Мазары-Шарыф. На 2012 год у Афганістане знаходзілася 126 вайскоўцаў[21].
У снежні 2014 года байцы 12-й брыгад далучыліся да місіі ААН у Ліване.
Вясной 2019 года байцы брыгады адправіліся ў Сірыю. У склад кантынгенту ўвайшлі 83 чалавекі, у тым ліку медыкі, спецыялістаў па размініраванні, сілы аховы і іншыя вайскоўцы. Гэта было першае самастойнае замежнае разгортванне армянскіх узброеных сіл[22][23].
У студзені 2022 года каля 100 байцоў брыгады далучыліся да міратворчай аперацыі АДКБ у Казахстане.
Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- Артур Сіманян (з ? па 12 кастрычніка 2017 г.)
- Вагінак Саргсян (з 12 кастрычніка 2017 г. па 20 чэрвеня 2018 г.)[24]
- Артак Танаян (з 20 чэрвеня 2018 г.)[25]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The Straw That Broke Sargsyan's Back? . Medium (30 красавіка 2018).
- ↑ Armenian peacekeepers professionally fulfill their tasks at missions abroad
- ↑ Հայաստանի ԶՈՒ խաղաղապահ բրիգադ. Միջազգային գործունեության մասնակցության աշխարհագրություն ընդլայնվում է . news.am.
- ↑ Arminfo: Командир миротворческой бригады: Обострение ситуации в Косово не отразилось на деятельности армянского миротворческого контингента в этой стране(недаступная спасылка). arminfo.info. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2022. Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Армянская миротворческая бригада будет размещена на территории Столичного полка .
- ↑ "Armenia Showcases New Missiles in Independence Day Parade | Armenian News By MassisPost". Armenian News By MassisPost [амерыканская англійская]. 2016-09-21. Праверана 2017-04-29.
- ↑ Armenia, U.S. Celebrate Reopening of Zar Peacekeeping Training Area . U.S. DEPARTMENT OF DEFENSE.
- ↑ Armenia, U.S. Celebrate Reopening of Zar Peacekeeping Training Area(недаступная спасылка) (2 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Հայ սանհրահանգիչները վերապատրաստվում են ամերիկացի գործընկերների կողմից . Հայաստանում ԱՄՆ դեսպանատունը (28 жніўня 2015).
- ↑ http://www.hayzinvor.am/en/69333.html?fdx_switcher=true
- ↑ "Unarmed soldiers join anti-government protests in Armenia". Reuters. 23 April 2018.
- ↑ Kosovo Force. KFOR Contingent: Armenia. KFOR. Last updated January 24, 2006. Accessed February 9, 2007.
- ↑ NATO’s relations with Armenia Архівавана 13 лютага 2010.. NATO. Retrieved November 29, 2009.
- ↑ https://www.azatutyun.am/amp/24478025.html
- ↑ https://regionalpost.org/en/articles/ambassador-of-the-armenian-forces.html
- ↑ "Armenian peacekeeper to undergo two more surgeries Архівавана 27 верасня 2007 года.." Public Radio of Armenia. November 20, 2006. Retrieved February 1, 2007.
- ↑ Glassey, Eric. "Armenians Complete Successful Mission Архівавана 3 верасня 2009.." Multinational Force in Iraq. October 7, 2008. Accessed September 6, 2009.
- ↑ "Armenia to send forces to Afghanistan this year Архівавана 1 жніўня 2009 года.." Armenian Reporter. July 24, 2009. Retrieved September 6, 2009.
- ↑ "Armenia To Send Troops To Afghanistan." RFE/RL. November 09, 2009. Retrieved November 29, 2009.
- ↑ "Armenian Parliament Endorses Troop Deployment To Afghanistan." RFE/RL. December 8, 2009. Retrieved January 3, 2010.
- ↑ International Institute for Strategic Studies (IISS). The Military Balance 2012. London: Routledge, 2012, pp. 90–91.
- ↑ Armenia to send military police peacekeepers to Syria
- ↑ Peacekeeping brigade chief: Every peacekeeper is Armenian ambassador abroad . news.am.
- ↑ Peacekeeping brigade to have new commander .
- ↑ Артак Тоноян назначен командиром миротворческой бригады Минобороны Армении .