12 cm Kanone M. 80

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
12 cm Kanone M. 80
Batterie Stellung bei HIR.309 in Sokolow (BildID 15524579)
Тып: аблогавая гармата
Краіна: Civil ensign of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 1881—1918
Выкарыстоўвалася:

Civil ensign of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна
Характарыстыкі
Маса, кг: 1700
Даўжыня, мм: 3200
Вага снарада, кг 19,8
Калібр, мм: 120
Максімальная
далёкасць, м:
7900

12 cm Kanone M. 80 (12 cm гармата M 80)— стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Аблогавые гарматы серыі М 80 былі распрацаваны для замены гарматаў серыі M 61, маючы больш высокую далёкабойнасць і бронепрабівальнасць. Разам з 12-см Kanone M 80 былі прыняты на ўзбраенне 15 см М.80 і 18 см М.80. Гарматы былі ўсталяваны на аднатыпным лафеце, без якога-небудзь сучаснага механізма аддачы. У адпаведнасці з дактрынай дзевятнаццатага стагоддзя гэта зброя валодала абмежаванай рухомасцю, выконваючы ролю гарнізоннай ці аблогавай артылерыі. Напачатку вайны 12 см Kanone M. 80 дзякуючы невысокай вазе і добрай далёкабойнасці выкарыстоўваўся ў якасці цяжкай палявой гарматы. У ходзе вайны на фронце былі разгорнены 18 батарэй гэтых гарматаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ortner, M. Christian. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics. Vienna, Verlag Militaria, 2007 ISBN 978-3-902526-13-7
  • Łukasz Chrzanowski. "Artyleria Austro-Węgierska 1860-1890" Przemyśl, Wydawnictwo FORT, 2008, ISBN 978-83-923657-7-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]