38 cm Belagerungshaubitze M. 16

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
38 cm Belagerungshaubitze M. 16
Lavaroneplateau 38 cm Haubitze (BildID 15626349)
38 cm M. 16 на Італьянскім фронце
Тып: аблогавая гармата
Краіна: Civil ensign of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 1916—1918
Выкарыстоўвалася:

Civil ensign of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя
Flag of Italy (1861-1946) crowned.svg Італія
Flag of Romania.svg Румынія

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Škoda
Распрацаваны: 1915–16
Вытворца: Škoda
Гады вытворчасці: 1916–18
Усяго выпушчана: 10
Характарыстыкі
Маса, кг: 81 700
Даўжыня ствала, мм: 6460
Калібр, мм: 380
Засаўка: гарызантальная клінавая
Супрацьадкатная прылада: гідра-пнеўматычная
Лафет: платформа
Вугал узвышэння: ат+40° да +75°
Вугал павароту: 360°
Хуткастрэльнасць,
выстралаў/хвіл:
1 ў 5 хв.
Пачатковая хуткасць
снарада, м/с
459
Максімальная
далёкасць, м:
15 000

38 cm Belagerungshaubitze M. 16 (38 cm цяжкая гаўбіца M 16)— стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праца над праектам гаўбіцы пачалася ў 1915 годзе. Новая гаўбіца павінна была мець характарыстыкі блізкія да 42-см гаўбіцы, палявую мадыфікацыю якой маглі перавозіць толькі па чыгунцы. Таму новая гаўбіца павінна была быць больш мабільнай, як 305 мм гаўбіца, з далёкасцю выстралу 15 км, мантаж гаўбіцы складаў 6-8 гадзін, а час бетанавання падмурка 2-15 дзён. Распрацоўкай заняўся галоўны інжынер кампаніі Рычард Дырмозэр (Richard Dirmoser). Для транспартавання гаўбіцу планавалі разбіраць на чатыры часткі, масай 38 т., 33 т., 37,6 т., 36,6 т. Лафет гаўбіцы мантавалі на бетонным ці металічнай платформе. Пры паасобным зараджанні ўжывалі два выгляды артылерыйскіх снарадаў, 5 тыпаў парахавых зарадаў.

Транспартаванне 380-мм снарадаў

Баявое прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1916 выпрабавалі два прататыпы гаўбіцы, а ўжо ў траўні гаўбіцы з мадэрнізаванымі лафетамі і назвамі «Gudrun», «Barbara» узялі ўдзел у наступе на Італьянскім фронце ў бітве пры Бітве пры Азьяга. Яны праславіліся пры абстрэле варожых падраздзяленняў ў форта Лузэрн. Гаўбіца «Barbara» абстрэльвала італьянскія фарты Punta Corbin, Casa Ratti, гаўбіца «Gudrun» фарты Valmorbia, Coni Zugna і Col Santo. У выніку было заказана яшчэ 14 гаўбіц, з якіх да канца вайны вырабілі 10 асобнікаў. У бітве пры рацэ Изонца брала ўдзел батарэя № 4 38-см гаўбіц. У чэрвені 1918 ў Monte Erio дзве батарэі гаўбіц паднялі на вышыню 1600 м. Для перавозкі разабранай гаўбіцы ўжывалі аўтацягнік Austro-Daimler M.16 B-Zug / C-Zug[uk].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Erwin Anton Grestenberger: K.u.k. Befestigungsanlagen in Tirol und Kärnten 1860—1918. Verlag Österreich u. a., Wien 2000, ISBN 3-7046-1558-7. (нім.)
  • Christian Ortner: Die österreichisch-ungarische Artillerie von 1867 bis 1918. Technik, Organisation und Kampfverfahren. Verlag Militaria, Wien 2007, ISBN 978-3-902526-12-0. (нім.)
  • Christian Ortner: Die 38 cm Haubitze M.16 des Heeresgeschichtlichen Museums, in: Viribus Unitis. Jahresbericht 2007 des Heeresgeschichtlichen Museums, Wien 2008, ISBN 978-3-902551-06-1, S. 65-76. (нім.)
  • Herbert Gantschacher: Viktor Ullmann — the Škoda 38cm Howitzer in «VIKTOR ULLMANN ZEUGE UND OPFER DER APOKALYPSE — WITNESS AND VICTIM OF THE APOCALYPSE — Testimone e vittima dell'Apocalisse — Prič in žrtev apokalipse — Svědek a oběť apokalypsy» — Complete original authorized edition in German and English language with summaries in Italian, Slovenian and Czech language, ARBOS-Edition ISBN 978-3-9503173-3-6, Arnoldstein-Klagenfurt-Salzburg-Vienna-Prora-Prague 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]