Перайсці да зместу

8 cm Luftminenwerfer M. 15

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
8 cm Luftminenwerfer M. 15
Тып: пнеўматычны мінамёт
Краіна:  Аўстра-Венгрыя
Гісторыя службы
Выкарыстоўвалася:

 Аўстра-Венгрыя

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Гады вытворчасці: 1915
Характарыстыкі
Калібр, мм: 80
Максімальная
далёкасць, м:
200-300

8 cm Luftminenwerfer M. 15 (8 cm пнеўматычны мінамёт M. 15) — выкарыстоўвался войскам Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Быў распрацаваны ў майстэрнях 58-й стралковай дывізіі. Вытворчасцю мінамёта займалася Vereinigte Elektrische Maschinen A. G. ў Будапешце. Пнеўматычны мінамёт[en] ўяўляў сабой даволі простую канструкцыю. Балон са сціснутым паветрам знаходзіўся пад рамай у выглядзе двух трохкутнікаў, паміж якімі размясціўся хісткі ствол. Для ажыццяўлення стрэлу салдату было неабходна кароткачасова адкрыць кран з сціснутым паветрам. На заднюю частку міны надзяваўся абтуратар[en], які дазваляў да пэўнага моманту ўтрымвацца міне ў ствале. Пад ціскам прыкладна ў 40 атмасфер сціснутае паветра выштурхвала міну са ствала. Максімальная далёкасць стрэлу складала 200-300 метраў.

  • Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.