Перайсці да зместу

42 cm Haubitze M. 14/16

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
42 cm Haubitze M. 14/16

42 см сверхцяжкая марціра М. 14/16
Тып: аблогавая гармата
Краіна:  Аўстра-Венгрыя
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 1914—1945
Выкарыстоўвалася:

 Аўстра-Венгрыя
Чэхаславакія
Трэці рэйх
Італія

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна,
Другая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Škoda
Распрацаваны: 1909—1914
Вытворца: Škoda
Гады вытворчасці: 1915—1918
Усяго выпушчана: 8
Варыянты: 42-см Haubitze М.16, 42-см Haubitze М.17
Характарыстыкі
Маса, кг: 105 000
Даўжыня ствала, мм: 6290
Экіпаж (разлік), чал.: 27
Калібр, мм: 420
Вугал узвышэння: ат +40 да +70°
Вугал павароту: 360°
Хуткастрэльнасць,
выстралаў/хвіл:
1
Пачатковая хуткасць
снарада, м/с
415-470
Прыцэльная далёкасць, м: 4800
Максімальная
далёкасць, м:
14600

42 cm Haubitze M. 14/16 (42 см сверхцяжкая марціра М. 14/16) — належала да цяжкай крапасной артылерыі Аўстра-Венгрыі. Гаўбіца была распрацавана для ВМС Аўстра-Венгрыі для змагання з дрэдноўтамі.

Праца над праектам гаўбіцы пачалася ў 1907 годзе. Першы выстрал з прататыпа быў здзейснены ў 1912 гады, а палігонныя выпрабаванні правялі ў 1914 годзе. Пасля гэтага 42-см гаўбіцу М.14 прынялі на ўзбраенне. Усяго планавалася вырабіць 8 гаўбіц. Да пачатку вайны вырабілі адну гаўбіцу, прызначаную для прыкрыцця базы флота ў Пулі.

Апісанне канструкцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Лафет гаўбіцы ўсталёўвалі на ложы і бетонным падмурку. Катлаван для падмурка выкопвалі 20 гадзін, бетанаванне заняло 10 дзён, мантаж гаўбіцы з дапамогай крана быў ажыццёўлены за 40 гадзін. Сталёвая ложа з паваротнай шайбай мела даўжыню 7,5 м, шырыню 6,2 м, вышыню 1,75 м. У гармаце выкарыстоўвалася клінавая засаўка, было ўсталявана гідраўлічна-спружынная супрацьадкатная ўстройства. Вага снарада складала 1000 кг з 89,6-104,4 кг трынітраталуолу ці аманалу. Для выстралу ўжывалі адзін-чатыры 51-кг зарада нітрацэлюлозы. Разлік складаў 27 чалавек. Пасля пачатку вайны стала зразумела, што рызыка нападу флота суперніка з боку Адрыятычнага мора была мінімальная і вытворцу было даручана распрацаваць сухапутную версію гарматы. Пры транспартаванні ўжывалі два транспартныя прычэпы для дула і лафета, два для ложы і чатыры цягачы Austro-Daimler M.16 B-Zug / C-Zug[uk], распрацаваныя ў фірме Austro-Daimler Фердынандам Поршэ. Карэктаванне стральбы праводзілі з дапамогай тэлефона з паветранага шара ці радыё з самалёта.

Устаноўка 42 cm Haubitze M. 14/16

Баявое прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Другую гаўбіцу перадалі ў войска на Ўсходні фронт, дзе ў студзені 1915 яна брала ўдзел у абстрэле расійскага войска ў Тарнове. Надалей яе ўжывалі на сербскім фронце, улетку 1915 пры аблозе Модлінскай крэпасці. На італьянскім фронце яна была пашкоджана і адпраўлена на рамонт. Вясной 1916 яна выкарыстоўвалася на італьянскім фронце. Да канца вайны было вырабілі тры гаўбіцы М.14, чатыры М.16 і адну М.17. Ад далейшай вытворчасці гаўбіц адмовіліся з-за распрацоўку 42-см палявой автогаубицы М.16. Гаўбіца М.16 мела зменены лафет на ўзор лафета 38 cm Belagerungshaubitze M. 16, што палягчала яе транспартаванні. Ён складаўся з 6 частак. Гаўбіца М. 17 мела яшчэ больш палегчаны лафет, але з закладзеных 4 гаўбіц вырабілі толькі адну.

Пасля войны гаўбіцы трапілі ў войскі Італіі, Чэхаславакіі, адкуль у сакавіку 1939 іх прынялі на ўзбраенне ў Вермахт пад пазначэннем 42-cm-Haubitze (t). Бралі ўдзел у аблозе Ленінграда і аблозе Севастопаля[ru] ў 1942 гады.[1]

Яшчэ адна гармата ( мадэль M16), было захоплена ў Дзьеры ў Венгрыі падчас Румынская інтэрвенцыя ў Венгрыю.[2] Ён выстаўляецца ў Нацыянальным вайсковым музеі ў Бухарэсце[en].


Зноскі

  1. Terry Gander; Peter Chamberlain (2006). Enzyklopädie deutscher Waffen 1939–1945. Motorbuch Verlag. p. 230. ISBN 3-613-02481-0.
  2. Guy François, comments on Obusiers Skoda 380 et 420mm Mle 1916 à Bucarest, dated 22 Sep 2008 and 9 Aug 2009 (фр.)
  • Gander, Terry and Chamberlain, Peter. Weapons of the Third Reich: An Encyclopedic Survey of All Small Arms, Artillery and Special Weapons of the German Land Forces 1939–1945. New York: Doubleday, 1979 ISBN 0-385-15090-3
  • Ortner, M. Christian. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics. Vienna, Verlag Militaria, 2007 ISBN 978-3-902526-13-7
  • Prášil, Michal. Škoda Heavy Guns. Atglen, PA: Schiffer, 1997 ISBN 0-7643-0288-4