12 cm Luftminenwerfer M. 16
Выгляд
| 12 cm Luftminenwerfer M. 16 | |
|---|---|
12 cm пнеўматычны мінамёт M. 16 у Ваенна-гістарычным музеі, Кэцаль, Венгрыя | |
| Тып: | пнеўматычны мінамёт |
| Краіна: | |
| Гісторыя службы | |
| Гады эксплуатацыі: | 1915—1918 |
| Выкарыстоўвалася: | |
| Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна |
| Гісторыя вытворчасці | |
| Гады вытворчасці: | 1915 |
| Усяго выпушчана: | 930 |
| Варыянты: | M 16a |
| Характарыстыкі | |
| Маса, кг: | 240 |
| Экіпаж (разлік), чал.: | 3 |
| Вага снарада, кг | 5 |
| Калібр, мм: | 120 |
| Максімальная далёкасць, м: |
800 |
12 cm Luftminenwerfer M. 16 (12 cm пнеўматычны мінамёт M. 16) — пнеўматычны мінамёт, выкарыстоўваўся войскам Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Ён быў распрацаваны Аўстрыйскім металургічным заводам у Брно. Мінамёт з’яўляўся гладкаствольным і казназарадным. Да выстралу снарад у ствале ўтрымліваўся на месцы з дапамогай абтуратара. Прыкладна пры ціску ў 35 атмасфер адбываўся выстрал снарадам вагой 4,5 кг, з якіх 1 кг складала выбухоўка. Пры гэтым максімальная далёкасць складала каля 1100 метраў. Максімальная хуткасць стральбы была каля двух стрэлаў у хвіліну. Разлік складаўся з трох чалавек.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 12cm Luftminenwerfer M.16 (англ.).