8 cm Feldkanone M. 17
| 8 cm Feldkanone M. 17 | |
|---|---|
8-см палявая гармата М.17 у музеі Fort Sill, ЗША | |
| Тып: | палявая гармата |
| Краіна: | |
| Гісторыя службы | |
| Выкарыстоўвалася: |
|
| Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна |
| Гісторыя вытворчасці | |
| Вытворца: | Škoda |
| Гады вытворчасці: | 1917-1918 |
| Характарыстыкі | |
| Маса, кг: | 1319 |
| Даўжыня, мм: | 2,297 |
| Вага снарада, кг | 8 |
| Калібр, мм: | 76,5 |
| Вугал узвышэння: | ат −10° да +45° |
| Вугал павароту: | 8° |
| Хуткастрэльнасць, выстралаў/хвіл: |
10-12 |
| Пачатковая хуткасць снарада, м/с |
554 |
| Максімальная далёкасць, м: |
11400 |
8 cm Feldkanone M. 17 (8-см палявая гармата М.17)— стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялась кампаніяй Škoda. Паміж войнамі яна выкарыстоўвалася Аўстрыяй, Чэхаславакіяй, Румыніяй і Югаславіяй. Пад час Другой сусветнай вайна захопленая зброя выкарыстоўвалася нацысцкай Германіяй пад пазначэннямі 7,65 см FK 17 (ö) ці (t) і 7,65 см FK 303 (j).
У гарматы быў звычайны дызайн, хоць і з некаторымі ўнікальнымі характарыстыкамі. Лафет быў змантаваны на крывалінейнай восі, якая рабіла яе ніжэй да зямлі, змяншаючы бачнасць і паляпшаючы стабільнасць. Кананіры ехалі на прыступках перад шчытом, а не сядзелі ў сядушках, прымацаваных да шчыта, як гэта было ў іншых гарматах гэтага часу. Для транспартавання ўжывалі тры пары коней. Лафет можна было разабраць на тры часткі для перавозкі па перасечанай мясцовасці.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gander, Terry and Chamberlain, Peter. Weapons of the Third Reich: An Encyclopedic Survey of All Small Arms, Artillery and Special Weapons of the German Land Forces 1939-1945... — New York: Doubleday, 1979. — ISBN 0-385-15090-3.
- Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.