10 cm Feldhaubitze M. 14

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
10 cm Feldhaubitze M. 14
10cmFH14front
10 см палявая гаўбіца М.14
Тып: палявая гаўбіца
Краіна:  Аўстра-Венгрыя
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 1914—1945
Выкарыстоўвалася:

 Аўстра-Венгрыя
Аўстрыя
Чэхаславакія
Трэці рэйх
Югаславія
Румынія
Польшча
Венгрыя
Італія

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна,
Другая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Škoda
Вытворца: Škoda
Гады вытворчасці: 1914—1919
Характарыстыкі
Маса, кг: 1350
Даўжыня, мм: 1930
Экіпаж (разлік), чал.: 6
Вага снарада, кг 14
Калібр, мм: 100
Вугал узвышэння: ат −8° да +50°
Вугал павароту:
Хуткастрэльнасць,
выстралаў/хвіл:
6-8
Пачатковая хуткасць
снарада, м/с
407
Максімальная
далёкасць, м:
8400

10 cm Feldhaubitze M. 14 (10 см палявая гаўбіца М.14)— палявая гаўбіца, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялася кампаніяй Škoda.

Апісанне канструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Прынята ў экстранным парадку на ўзбраенне Аўстра-Венгерскага войска замест састарэлай гаўбіцы 10 cm Feldhaubitze M. 99. Гаўбіца мела сталёвы ствол і казённік з засаўкай клінавага тыпу. Да шчыта гарматы былі далучаны сядушкі для двух артылерыстаў. Большасць лафетаў гаўбіц мелі колы на драўляных спіцах так, што іх магла цягнуць шасцёрка коней. Пры патрэбе перавозкі па бездаражы гармату можна была разабраць на тры часткі і пагрузіць у асобныя вазы. У міжваенны перыяд некаторыя гарматы атрымалі гумовыя шыны і страцілі сядушкі для артылерыстаў, што дазволіла буксіраваць іх аўтатранспартам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1919 кампанія «Шкода» пачала выраб мадэрнізаваных гаўбіц М14 / 19 (чэш. Houfnice vz. 14/19) з падоўжаным ствалом 24 калібры (2,4 м). Гаўбіцу экспартавалі ў Польшчу (польск. 100 mm haubica wz. 1914/1919), Югаславію (M.1914 / 19), Італію (італ. Obice da 100/24). Паміж войнамі яна выкарыстоўвалася Італіі (італ. Obice da 100/17 modello 14), Аўстрыяй (ім. 10 cm Feldhaubitze M.14), Венгрыяй (венг. 10 cm Škoda 14 M.), Румыніяй, Польшчай (польск. haubica wz. 1914), Чэхаславакіяй. Пасля аншлюсу Аўстрыі трапілі на ўзбраенне Вермахта (ім. 10 cm leFH 14 (ö)). На працягу 1928-1939 яе выраблялі па ліцэнзіі ў Польшчы. Пасля капітуляцыі Італіі 1943 гаўбіцы трапілі на ўзбраенне Вермахта як (10 cm leFH 315 (i)).

Польская 100 mm haubica wz. 14/19

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gander, Terry and Chamberlain, Peter. Weapons of the Third Reich: An Encyclopedic Survey of All Small Arms, Artillery and Special Weapons of the German Land Forces 1939-1945... — New York: Doubleday, 1979. — ISBN 0-385-15090-3.
  • Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]