10 cm Gebirgshaubitze M.16
| 10 cm Gebirgshaubitze M.16 | |
|---|---|
| Тып: | горная гаўбіца |
| Краіна: | |
| Гісторыя службы | |
| Выкарыстоўвалася: |
|
| Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна |
| Гісторыя вытворчасці | |
| Канструктар: | Škoda |
| Вытворца: | Škoda |
| Гады вытворчасці: | 1915-1918 |
| Усяго выпушчана: | 550 |
| Варыянты: | 10.5 cm Gebirgshaubitze M. 16(T) |
| Характарыстыкі | |
| Маса, кг: | 1235 |
| Даўжыня, мм: | 1,93 |
| Калібр, мм: | 100 |
| Вугал узвышэння: | ат −8 да +70° |
| Вугал павароту: | 5,5° |
| Хуткастрэльнасць, выстралаў/хвіл: |
5 |
| Пачатковая хуткасць снарада, м/с |
341 |
| Максімальная далёкасць, м: |
7090 |
10 cm Gebirgshaubitze M.16 (10-см горная гаўбіца М.16)— горная гаўбіца, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялася кампаніяй Škoda. У варыянце 10.5 cm Gebirgshaubitze M. 16(T) знаходзілася на ўзбраенні турэцкай арміі. Пасля заканчэння вайны трапіла на ўзбраенне ў краіны-правапераемніцы і Італію. Удзельнічала ў Другой сусветнай вайне.
У гармаце выкарыстоўваліся наступныя снарады да палявой гаўбіцы М.14 - фугасны снарад (10 кг), аскепкава-фугасны снарад (13,6 кг), шрапнельны снарад (13,5 кг). Лафет гарматы забяспечваў большы вугал абстрэлу. Гармату перавозілі ў разабраным стане на трох двухколавых калясках.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gander, Terry and Chamberlain, Peter. Weapons of the Third Reich: An Encyclopedic Survey of All Small Arms, Artillery and Special Weapons of the German Land Forces 1939-1945... — New York: Doubleday, 1979. — ISBN 0-385-15090-3.
- Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Obice da 100/17 Mod.916 Архівавана 26 кастрычніка 2016..(польск.)
| 10 cm Gebirgshaubitze M.16 на Вікісховішчы |