15 cm Autokanone M. 15/16
15 cm Autokanone M. 15/16 | |
---|---|
15 cm палявая гармата M. 15/16 у войску Чахаславакіі | |
Тып: | палявая гармата |
Краіна: | Аўстра-Венгрыя |
Гісторыя службы | |
Гады эксплуатацыі: | 1916—1945 |
Выкарыстоўвалася: | |
Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна |
Гісторыя вытворчасці | |
Канструктар: | Škoda |
Распрацаваны: | 1913—1916 |
Вытворца: | Škoda |
Гады вытворчасці: | 1916—1918 |
Усяго выпушчана: | 44 |
Варыянты: | 15 cm Autokanone M. 15 |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 11900 |
Даўжыня ствала, мм: | 6000 |
Экіпаж (разлік), чал.: | 13 |
Вага снарада, кг | 56 |
Калібр, мм: | 152,4 |
Лафет: | каробчаты |
Вугал узвышэння: | ат −6 да +45° |
Вугал павароту: | 6° |
Хуткастрэльнасць, выстралаў/хвіл: |
1 |
Пачатковая хуткасць снарада, м/с |
692 |
Прыцэльная далёкасць, м: | 16000 |
Максімальная далёкасць, м: |
21840 |
15 cm Autokanone M. 15/16 (15 cm палявая гармата M. 15/16) — палявая гармата, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялася кампаніяй Škoda.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гармата 15 cm Autokanone M. 15/16 была распрацавана для замены 15 cm Kanone M. 80. Першы прататып пратэсціраваны ў 1915 годзе. Што характэрна, гэта была першая аўстра-венгерская гармата, прызначаная для транспартавання аўтамабільным транспартам, такім чынам, зброя атрымала прыстаўку Autokanone. Спачатку М. 15 мела максімальны вугал узвышэння толькі 30 °, што запатрабавала пры першых днях выкарыстання гарматы, асабліва для паражэння вышынных цэляў у горах, павялічыць вугал узвышэння да 45 °. Мадэрнізаваныя гарматы атрымалі пазначэнне М. 15/16 і паступілі ў войскі ў першай палове 1917 года. Усяго да канца вайны былі мадэрнізаваныя ўсе 44 гарматы.[1]
Апісанне канструкцыі
[правіць | правіць зыходнік]«М. 15» меў стандартную канструкцыю для тых часоў, з каробчатым лафетам, жалезнымі коламі і выгнутым гарматным шчытом. Для транспартавання ствол, як правіла, здымаўся з лафета і перавозіўся на асобным прычэпе. Буксіраваць гармату планавалася матарызаванымі трактарамі, напрыклад, Austro-Daimler Artilleriezugwagen M.17 . M. 15 была вельмі цяжкай (11 900 кг), што запатрабавала для абслугоўвання вялікага разліку — 13 чалавек.
Баявое прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]У дваццатыя гады ў Італіі на гарматы былі ўсталяваны новыя колы ад Vickers Terni , яна была прынята на ўзбраенне под пазначэннем Cannone da 152/37. У чэрвені 1940 года ў італьянскім войску лічыліся 29 адзінак такіх гармат, яны выкарыстоўваліся ў баях у Албаніі, Грэцыі і Паўночнай Афрыцы. Да канца 1940 года засталіся ўсяго 21 спраўныя гарматы, чатыры з якіх знаходзіліся ў Італіі, а некаторыя з іх былі ўсталяваныя ў якасці гарматаў берагавой абароны. Да моманту італьянскай капітуляцыі гэты лік скараціўся да 17 адзінак.[2]
У войску Аўстрыі на ўзбраенні лічыліся 2 гарматы. У Чэхаславакіі гарматы лічыліся спраўнымі, але знаходзіліся на захоўванні. Аўстрыйскія і чэшскія гарматы былі захопленыя і прынятыя на ўзбраенне Вермахта ў якасці 15,2 см K 15/16 (т). Гарматы выкарыстоўваліся ў ахоўных збудаваннях Атлантыкі.
Італьянскія гарматы, захопленыя пасля капітуляцыі Італіі ў 1943 годзе, знаходзіліся пад пазначэннем у Вермахце як 15,2 см K 410 (i). Немцы не карысталіся ім, напэўна, з-за іх унікальных боепрыпасаў і яны ўжываліся у якасці гармат берагавой абароны.
Photo Gallery
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ortner, p. 518-519
- ↑ Chamberlain, Peter (1975). Heavy artillery. Gander, Terry,. New York: Arco. ISBN 0668038985. OCLC 2143869.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: залішняя пунктуацыя (спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Chamberlain, Peter & Gander, Terry. Heavy Artillery. New York: Arco, 1975 ISBN 0-668-03898-5
- Gander, Terry and Chamberlain, Peter. Weapons of the Third Reich: An Encyclopedic Survey of All Small Arms, Artillery and Special Weapons of the German Land Forces 1939-1945. New York: Doubleday, 1979 ISBN 0-385-15090-3
- Ortner, M. Christian. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics. Vienna, Verlag Militaria, 2007 ISBN 978-3-902526-13-7
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 15cm Autokanone M.15/16. (англ.)