Перайсці да зместу

2-я Дрысенская партызанская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2-я Дрысенская партызанская брыгада
Гады існавання 1943—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 230 партызан (12.7.1944)
Дыслакацыя Дрысенскі і Расонскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры І. М. Кухарэнка

2-я Дрысенская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе атрадаў імя Калініна і імя Кутузава, вылучаных 1-й Дрысенскай партызанскай брыгадай. У снежні 1943 года пасля баёў з карнікамі брыгада (245 партызан, 1-ы і 2-і Калінінскія атрады) выйшла ў савецкі тыл. У студзені 1944 года камандаванне брыгады з асабовым складам (92 партызаны) вярнулася ў раён баявых дзеянняў. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дрысенскага і Расонскага раёнаў. 12 ліпеня 1944 года брыгада (230 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

  • 1-ы Калінінскі атрад (былы імя Калініна);
  • 2-і Калінінскі атрад (былы імя Кутузава);
  • 3-і Калінінскі атрад.
  • І. М. Кухарэнка
  • І. В. Хут

Начальнік штаба

[правіць | правіць зыходнік]
  • А. К. Касач

Партызаны рабілі дыверсіі на чыгунцы ПолацкДаўгаўпілс, шашэйных і грунтавых дарогах Полацк — Даўгаўпілс, Асвея — Полацк, Клясціцы — Полацк, РасоныЯнкавічы, Боркавічы — Дрыса і іншых. У лістападзе — снежні 1943 года вялі баі з карнікамі, утрымлівалі абарону на рэкх Дрыса і Нішча каля вёсак Латышова, Залессе, Аляксееўцы, Пярэкі, Дзёрнавічы, Жукі. У лютым і ліпені 1944 года разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Зяленаўшчына і Пярэкі Дрысенскага раёна. У красавіку 1944 года ў час карнай экспедыцыі брыгада прарвала блакаду каля возера Акунёвец у Расонскім раёне. У «рэйкавай вайне» на чыгуначным участку БаравухаСвольна падарвалі больш за 700 рэек. У ліпені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі праследавалі нямецкія войскі ў раёне вёсак Смалоўка, Шахавіца, Рудня, Юзафова да ракі Свольна.

У 1964 годзе каля вёскі Новы Строй (былая Верасна) Верхнядзвінскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Зноскі