Перайсці да зместу

Мікерын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:35, 26 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Менкаўра (Мікерын)
IV дынастыя
Старое Царства

Статуя Менкаўры і яго жонкі Хамерэрнебці II;
Музей выяўленчага мастацтва, Бостан
G39N5
 

асабістае імя

як Сын Ра
N5
Y5
D28 D28
D28
Менкаўра (Мен каў Ра)
Mn k3.w Rˁ
Непахісныя душы (Ка) Ра
N5
Y5
D28
Менка(ў)ра
Mn k3(.w) Rˁ
N5
Y5
D32
Менка(ў)ра
Mn k3(.w) Rˁ
G5

Хорава імя

як Хор
D28E1
X
Ка-хет
K3-ẖ.t
D28D52
X
Ка-хет
K3-ẖ.t
G16

небці-імя

як Гаспадар
падвойнага вянца
D28E1
Ка-небці
K3-nb.tj
G8

залатое імя

як Залаты Хор
R8 G7
S12
Бік-небу-нечэр
Bjk-nbw-nṯr.j
Залаты божы сокал
Турынскі спіс (№III./14)

У зыходніку імя правіцеля страчана, захаваліся толькі гады праўлення[1]

Абідаскі спіс (№24)
N5
Y5
n
D28
Z2
Менкаўра
Mn k3.w Rˁ
Сакарскі спіс
N5HASHHASHD28
D28
…каўра
…k3.w Rˁ
(моцна пашкоджана)
старажытнагрэчаскае імя
варыянты па Манефону


па Герадоту:

па Эратасфену:

Афрыкан: Менхерэс
Еўсевій: адсутнічае
Арм. вар. Еўсевія: адсутнічае

Мікерын

Машэрэс[2]

Менкаўра (грэч. Мікерын паводле Герадота) — шосты цар (фараон) егіпецкай IV дынастыі часоў Старога Царства. Правіў прыкладна з 2530 па 2510 да н.э.[3] Пра яго асобу і час яго праўлення засталося вельмі мала сведчанняў. Вядомы ён, перш за ўсё, як будаўнік трэцяй піраміды ў Гізе, а таксама дзякуючы шматлікім скульптурным выявам, знойдзеным у ваколіцах яго піраміды. Многія з гэтых статуй выдатна захаваліся.

Паходжанне і сям'я

[правіць | правіць зыходнік]
Картуш з іменем Менкаўры ў Абідаскім спісе

Імаверна, Менкаўра быў сынам фараона Хафры і Хамерэрнебці I. Такое меркаванне пашырана, таму што ў наваколлі Менкаўравай піраміды быў знойдзен нож, на яком было імя Хамерэрнебці.[4]

Адзіная вядомая жонка Менкаўры — Хамерэрнебці II. У яе грабніцы ўпамінаецца яе маці з такім жа іменем, якая да таго ж насіла тытул "царскай маці". На аснове гэтага Джордж Эндру Рэйснер прыйшоў да агульнапрынятай сёння высновы, што Хамерэрнебці I была таксама і маці Менкаўравай жонкі. І такім чынам, Менкаўра быў жанаты на сваёй роднай сястры. Адзіным вядомым дзіцем ад гэтага шлюбу быў прынц Хуэнра, пахаваны каля піраміды свайго бацькі, на гэтай падставе, згодна з меркаваннем Рэйснера, ён лічыцца заўчасна памерлым наследным прынцам.[5]

Ступень сваяцтва Менкаўры з яго пераемнікам Шэпсескафам даволі няясная. Хаця вядома, што Шэпсескаф загадаў завяршыць памінальны храм Менкаўры і змясціць там свой указ. Гэта падштурхнула Рэйснера да высновы, што Шэпсескаф таксама быў сынам Менкаўры. Праўда, само па сабе завяршэнне храма — не паказчык, бо кожны егіпецкі цар павінен быў забяспечыць належнае пахаванне свайго папярэдніка незалежна ад ступені сваяцтва (і даволі часта гэта выконвалася). З рэштак жа моцна пашкоджанага ўказа вычытаць пэўныя звесткі аб паходжанні (аб бацьках) Шэпсескафа немагчыма.[5]

Менкаўра заняў трон пасля свайго стрыечнага брата Біхерыса (Бакі), які валадарыў нядоўга. Дакладная працягласць праўлення Менкаўры невядома. Турынскі царскі папірус, створаны ў часы Новага Царства, у адпаведным месцы пашкоджан, прачытаць можна толькі, што праўленне доўжылася x + 8 гадоў, а гэта магло быць і 18, і 28 гадоў. Егіпецкі жрэц Манефон, які жыў у 3-м ст. да н.э., дае яму 63 гады, але гэта, мабыць, завельмі многа.

На цяперашні час самая позняя пацверджаная дата яго праўлення — "11 раз падліку" (маюцца на ўвазе агульнаегіпецкія перапісы пагалоўя скаціны, якія праводзіліся з мэтай збору падаткаў), а магчыма, "год пасля 11 разу падліку". Праблема ў том, што гэтыя падлікі першапачаткова праводзіліся кожныя два гады (таму за "х-ым годам падліку" ішоў "год пасля x-га разу падліку"), але пазней яны бывалі праводзіліся і штогод (за "x-ым годам падліку" ішоў "(x+1)-ы год падліку").[6] У наяўных крыніцах няма звестак пра тое, як часта праводзіліся падлікі пры Менкаўры: штогод ці раз у два гады. Калі мелі месца двухгадовыя прамежкі, то працягласць праўлення складзе звыш 20 гадоў.

Акрамя будаўніцтва піраміднага комплекса не вядома ніякіх падзей часоў праўлення Менкаўры.[7] Імя правіцеля сустракаецца на адном аб'екце з Бібла[8] і на шматлікіх адбітках цыліндрычных пячатак з Бухена.[9]

Зноскі

  1. Alan H. Gardiner: The royal canon of Turin. Рысунак 2
  2. Alan B. Lloyd: Herodotus, book II.. S.77ff.
  3. Jahreszahlen nach Schneider: Lexikon der Pharaonen.
  4. Reisner: Mycerinus. S. 18, 233, Taf. 19.
  5. а б Peter Jánosi: Giza in der 4. Dynastie. Die Baugeschichte und Belegung einer Nekropole des Alten Reiches. Band I: Die Mastabas der Kernfriedhöfe und die Felsgräber. Verlag der Österreichischen Akademie der Wissenschaften, Wien 2005, S. 66, ISBN 3-7001-3244-1.
  6. гл. таксама Verner: Archaeological Remarks.
  7. Schneider: Lexikon der Pharaonen. S. 164
  8. Maurice Dunand: Fouilles de Byblos I. 1926-1932. Paris 1931, S. 169.
  9. Peter Kaplony: Die Rollsiegel des Alten Reiches. Katalog (= Monumenta Aegytiaca. Bd. 3). Brussels 1981, S. 116–127.
IV дынастыя
Папярэднік:
Бака
фараон Егіпта
каля 2545 — 2511 гг. да н.э.
Пераемнік:
Шэпсескаф