Абвяшчэнне незалежнасці Фінляндыі
Абвяшчэнне незалежнасці Фінляндыі — зацвярджэнне фінскім парламентам 6 снежня 1917 звароту сената Фінляндыі «Да народу Фінляндыі» ад 4 снежня 1917 года, у якім былі прадэклараваныя намеры аб змене дзяржаўнага ладу Фінляндыі (на той момант Вялікага княства Фінляндскага) і абвешчана аб прадстаўленні парламенту праекта новай канстытуцыі (кіруючы прынцып якой палягае ў тым, што Фінляндыя будзе суверэннай рэспублікай), а таксама змяшчаўся зварот «да ўладаў замежных дзяржаў» (у прыватнасці, да ўстаноўчага сходу Расіі) з просьбай аб прызнанні палітычнай незалежнасці і суверэнітэту («поўнай незалежнасці і свабоды») народа Фінляндыі. Пазней зварот быў названы «Дэкларацыяй незалежнасці Фінляндыі». Гэты дзень, 6 снежня, з’яўляецца нацыянальным святам — Днём незалежнасці Фінляндыі.
Абвяшчэнне незалежнасці было часткай доўгага працэсу, які прывёў да незалежнасці Фінляндыі.
Міжнародная рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]18 (31) снежня 1917 дзяржаўная незалежнасць Фінляндскай Рэспублікі першай была прызнана Саветам Народных Камісараў (урадам) Расійскай Савецкай Рэспублікі, узначаленым У. І. Леніным[1].
23 снежня 1917 (5 студзеня 1918) адбылася афіцыйная ратыфікацыя пастановы Савета Народных Камісараў Усерасійскім Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам дзяржаўнай улады Расійскай Савецкай Рэспублікі).[1]
За першы тыдзень студзеня 1918 незалежнасць Фінляндыі прызнана 5 дзяржавамі Еўропы.