Незалежнасць Фінляндыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фінскі Сенат[en] 1917 года, прэм’ер-міністр Свінхувуд на чале стала.

Фінляндыя абвясціла незалежнасць 6 снежня 1917 года. Фармальнае абвяшчэнне незалежнасці было часткай доўгага працэсу, які прывёў да незалежнасці Фінляндыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пракламацыя імператрыцы Лізаветы (1742)[правіць | правіць зыходнік]

Тэма незалежнасці Фінляндыі ўпершыню згадваецца ў XVIII стагоддзі, калі Фінляндыя знаходзілася пад кантролем Швецыі. 18 сакавіка 1742 года, калі Фінляндыя была пад акупацыяй Расійскай імперыі ў ходзе Расійска-шведскай вайны (1741—1743)[en], імператрыца Лізавета Пятроўна выдала пракламацыю да фінскага народа на фінскай мове, дзе заклікала да стварэння незалежнай ад Швецыі і Расіі дзяржавы[1]. Гэта прывяло да падрыхтоўкі стварэння Каралеўства Фінляндыі[en]. Пляменнік Лізаветы, герцаг Пётр Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпскі (пазней Імператар Усерасійскі) быў абвешчаны Каралём Фінляндыі. Аднак палітычная сітуацыя хутка змянілася і ідэя была забытая[2].

Аньяльскі саюз[правіць | правіць зыходнік]

Аньяльскі саюз узнік у 1788—1790 з мэтай спыніць вайну Швецыі з Расійскай імперыяй, і да некаторай ступені закранаў ідэю незалежнасці Фінляндыі. Частка ўдзельнікаў была звязана з ордэнам Вальгалы[en]. Расійскія акупацыі і спусташэнні 1713-21 гадоў (так званае Вялікае ліхалецце[en]) і 1741-43 гадоў усё яшчэ былі ў памяці фінаў, што вялі партызанскую вайну супраць Расіі.

Георг Магнус Спрэнгтпортэн[ru], які браў удзел у саюзе, напісаў праект канстытуцыі Фінляндыі[fi] ў 1786 годзе. Пазней Спрэнгтпортэн удзельнічаў у фарміраванні аўтаномнага Вялікага Княства Фінляндскага, у 1808 годзе стаў першым генерал-губернатарам Фінляндыі[en] пасля таго, як Швецыя страціла фінскія землі ў часе Фінскай вайны[3].

Паўстанне нацыянальнай самасвядомасці[правіць | правіць зыходнік]

Карціна Эдварда Іста[en] «Атака» (1899) сімвалізуе супраціў фінскага народа супраць гвалтоўнай русіфікацыі. Двухгаловы арол спрабуе вырваць з рук дзяўчыны[fi] канстытуцыю.

Органы кіравання развіваліся ў залежным ад Расійскай імперыі Вялікім Княстве Фінляндскім пасля 1809 года. Сойм Фінляндыі[en] збіраўся рэгулярна з 1863 года.

Нацыянальная самасвядомасць развівалася адначасова з агульнаеўрапейскімі ідэямі нацыяналізму. Юхан Людвіг Рунеберг і Эліяс Лёнрут[en] стварылі ідэалізаваны вобраз фінскага народа і фінскай прыроды ў 1830-40-х гадах[4]. Юхан Вільгельм Снельман быў цэнтральнай фігурай нацыянальнага рамантызму і тагачасных дыскусій пра нацыю. Цягам моўнага канфлікту ў Фінляндыі[en] ён заахвочваў адукаваныя слаі грамадства выкарыстоўваць фінскую мову замест шведскай[5].

Елізавета Ярнефельт[en] трымала літаратурны салон Järnefelts skola («Школа Ярнефельт»), які стаў цэнтрам руху фенаманаў[en]. У 1880—1910 залаты век фінскага мастацтва спалучыўся з нацыянальным адраджэннем. Вядомымі дзеячамі таго часу былі Акселі Гален-Калела, Алексіс Ківі і Альберт Эдэльфельт.

Лозунгам фенаманаў было:

«Мы больш не шведы,
рускімі станавіцца не хочам,
дык давайце будзем фінамі.»[6]

Першы перыяд русіфікацыі Фінляндыі пачаўся ў 1899 годзе з лютаўскага маніфеста[en] Мікалая II, калі Мікалай Бобрыкаў стаў генерал-губернатарам Фінляндыі[7][8][9]. У выніку быў напісаны ліст Pro Finlandia, які сабраў 523 тысячы подпісаў, і быў дастаўлены ў Санкт-Пецярбург дэлегацыяй з 500 чалавек[10]. У той жа час паўстаў рух супраціўлення[en] Кагал[en]. У 1901 годзе Расія спрабавала рэфармаваць фінскую армію новай вайсковай павіннасцю, якая абавязвала фінаў не толькі абараняць Фінляндыю, але і служыць на ўсіх франтах імперыі. Фінскае супраціўленне зрабілася масавым і толькі палова прызыўнікоў з’явілася на службу[11]. Бобрыкаў быў застрэлены ў 1904 годзе Эйгенам Шаўманам, які пасля застрэліў і сам сябе[8][12]. Фінская газета Päivälehti, раней цэнзураваная, была канчаткова зачынена праз асвятленне забойства. Кампазітар Ян Сібеліус стварыў жалобны марш[en] In memoriam[en] у памяць аб Шаўмане[12]. Параход «Джон Графтан[en]» няўдала спрабаваў пераправіць вялікую колькасць зброі для фінскага супраціўлення ў часе расійска-японскай вайны 1904—1905 гадоў. Фінская ўсеагульная забастоўка 1905 года[fi] часова спыніла русіфікацыю.

Малюнак невядомага аўтара пра забойства Мікалая Бобрыкава Эйгенам Шаўманам.

Цягам 1905—1908 Леа Мехелін[en] сфармаваў урад і стварыў ліберальную дэмакратыю з усеагульным выбарчым правам[en]. У 1906 годзе быў створаны аднапалатны Парламент Фінляндыі[13]. Тым не менш, паўнамоцтвы парламента абмяжоўваліся імператарам у 1908—1916 гадах.

Другі перыяд русіфікацыі Фінляндыі ў 1908 годзе і Першая сусветная вайна прывялі да аб’яднання актывістаў. У перыяд кіравання Франца-Альберта Зейна[ru], пераемніка Бобрыкава, абмеркаванне законаў было перанесенае ў расійскую Дзяржаўную думу[ru], якая прасоўвала абмежаванні фінскай аўтаноміі[14]. Мікалай II дамагаўся поўнай русіфікацыі і скасавання аўтаноміі Фінляндыі ў 1914 годзе, але працэс быў спынены пачаткам Першай сусветнай вайны. Быў створаны рух фінскіх егераў[en] і першыя 200, а затым 1900, фінскіх добраахвотнікаў былі адпраўленыя ў Германію каб прайсці навучанне як егеры (элітная лёгкая пяхота) для ўзброенага супраціву[15]. Фінскія егеры сфарміравалі 27-ы егерскі батальён[en] і былі адпраўленыя ў Лібаву змагацца супраць Расійскай імперыі. Сібеліус напісаў Jäger March[en] на словы Хейкі Нурміа[en], які служыў у 27-ым батальёне[16].

Падзеі 1917 года[правіць | правіць зыходнік]

Рэвалюцыя ў Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года парадзілі надзею ў Вялікім Княстве Фінляндскім. Пасля адрачэння цара Мікалая II ад прастола 2 (15) сакавіка 1917 года асабістая унія паміж Расіяй і Фінляндыяй страціла юрыдычную аснову — прынамсі, згодна з меркаваннем у Хельсінкі — бо імператар адначасова быў вялікім князем Фінляндскім[en]. Пачаліся перамовы паміж Часовым урадам Расіі і фінскім кіраўніцтвам.

Закон аб вярхоўнай уладзе[правіць | правіць зыходнік]

Атрыманая ў выніку прапанова, зацверджаная Часовым урадам Расіі, была моцна перапрацавана ў фінскім парламенце і пераўтворана ў так званы Закон аб вярхоўнай уладзе[fi] (фінск.: Valtalaki, шведск.: Maktlagen), у адпаведнасці з якім парламент абвясціў[17], што цяпер ён мае ўсе паўнамоцтвы ў заканадаўстве, за выключэннем міжнароднай палітыкі і ваенных пытанняў, а таксама, што можа быць скасаваны толькі ўласным рашэннем. Падчас галасавання лічылася, што Часовы ўрад хутка пацярпіць паражэнне ад паўстання ў Санкт-Пецярбургу[ru]. Часовы ўрад, аднак, захаваўся, не ўхваліў Закон аб уладзе і распусціў фінскі парламент.

Пасля новых выбараў і канчатковага паражэння Часовага ўрада ў Кастрычніцкай рэвалюцыі парламент Фінляндыі вырашыў стварыць рэгенцкі савет з трох чалавек[18] на аснове Канстытуцыі Фінляндыі, а дакладней на аснове § 38 старога Закона аб форме кіравання 1772 года, які быў прыняты саслоўямі[en] пасля бяскроўнага перавароту Густава III. Гэты параграф прадугледжваў абранне новага манарха ў выпадку спынення каралеўскай лініі і тлумачыўся ў Фінляндыі як надзяленне суверэнітэтам саслоўяў, а пазней парламента, падчас такога міжцарства. Аднак рэгенцкі савет так і не быў абраны праз моцную апазіцыю фінскіх сацыялістаў і іх усеагульную забастоўку[en] 1917 года, якая патрабавала больш радыкальных дзеянняў.

2 (15) лістапада 1917 года бальшавікі абвясцілі[en] агульнае права на самавызначэнне, у тым ліку права поўнага аддзялення, «для народаў Расіі». У той жа дзень парламент Фінляндыі выдаў дэкларацыю, у якой часова браў на сябе ўсе паўнамоцтвы кіравання Фінляндыяй[19].

Стары Закон аб форме кіравання больш не лічыўся прыдатным. Вядучыя колы доўгі час лічылі, што манархізм і спадчынная знаць састарэлі, і выступалі за рэспубліканскую канстытуцыю для Фінляндыі.

Абвяшчэнне незалежнасці[правіць | правіць зыходнік]

Пер Эвінд Свінхувуд сфармаваў Сенат, які пачаў сваю дзейнасць 27 лістапада 1917 года. Яго мэтай было як мага хутчэйшае дасягненне незалежнасці. 4 снежня Сенат звярнуўся ў парламент з Дэкларацыяй аб незалежнасці і прапановай новага рэспубліканскага закона аб форме кіравання[20]. Тэхнічна Дэкларацыя незалежнасці атрымала форму прэамбулы прапановы і павінна была быць узгоднена парламентам. Парламент прыняў Дэкларацыю 6 снежня 100 галасамі супраць 88[21][22].

Са спасылкай на дэкларацыю ад 15 лістапада, у новай дэкларацыі гаворыцца:

Народ Фінляндыі гэтым крокам узяў свой лёс у свае рукі; крок адначасова апраўданы і запатрабаваны сучаснымі ўмовамі. Народ Фінляндыі глыбока адчувае, што не можа выканаць свой нацыянальны і міжнародны абавязак без поўнага суверэнітэту. Векавое жаданне свабоды чакае здзяйснення цяпер; Народ Фінляндыі выступае як свабодная нацыя сярод іншых нацый свету. (…) Народ Фінляндыі смее з упэўненасцю чакаць, як іншыя краіны свету прызнаюць, што з яго поўнай незалежнасцю і свабодай народ Фінляндыі можа зрабіць усё магчымае для дасягнення тых мэт, якія забяспечаць яму месца сярод цывілізаваных народаў.

Міжнароднае прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Свінхувуд неадкладна звярнуўся да Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Германіі і Францыі з просьбай прызнаць незалежнасць Фінляндыі. Захад, аднак, заявіў, што будзе чакаць, пакуль былы кіраўнік, Расія, прызнае дэкларацыю. Яны сказалі Свінхувуду дагаварыцца з бальшавіцкім урадам Леніна. Свінхувуд вагаўся, бо не хацеў прызнаваць бальшавікоў законнымі кіраўнікамі Расіі. Да таго ж ён думаў, што бальшавіцкая ўлада, напэўна, хутка ўпадзе. Таму парламент вырашыў папрасіць прызнання ва Усерасійскага ўстаноўчага сходу[ru]. Германія, якая тым часам вяла перамовы з Савецкай Расіяй[ru], прымусіла фінаў перагаварыць з Леніным і Саветам народных камісараў[ru]. Свінхувуд паслухаўся іх парады, бо Фінляндыя жадала як мага хутчэйшага прызнання Германіяй[23].

18 (31) снежня 1917 года ўрад Савецкай Расіі выдаў дэкрэт аб прызнанні незалежнасці Фінляндыі[24], а 22 снежня 1917 года (4 студзеня 1918 года) ён быў зацверджаны вышэйшым органам савецкай выканаўчай улады — Усерасійскім цэнтральным выканаўчым камітэтам[25].

Пасля гэтага незалежнасць Фінляндыі была прызнана Германіяй, Швецыяй і Францыяй 4 студзеня 1918 года, Нарвегіяй і Даніяй 10 студзеня і Аўстра-Венгрыяй 13 студзеня[26].

Арганізацыя новай краіны[правіць | правіць зыходнік]

Эканамічныя праблемы абцяжарвалі простых людзей, што прывяло да палярызацыі і неўзабаве распаліла грамадзянскую вайну. Дэкларацыя звяртае ўвагу на гэтую праблему:

Урад будзе звяртацца да замежных дзяржаў, каб дамагчыся прызнання нашай палітычнай незалежнасці. Усе ўскладненні, голад і беспрацоўе, якія вынікаюць з цяперашняй міжнароднай ізаляцыі, патрабуюць ад урада неадкладнага ўстанаўлення прамых кантактаў з замежнымі дзяржавамі. Тэрміновая, канкрэтная дапамога ў выглядзе неабходных рэчаў для жыцця і прамысловасці — адзіны наш выратаванне ад немінучага голаду і спынення вытворчасці.

Многія з неабходных міністэрстваў і органаў улады былі заснаваныя ў гады аўтаноміі і працягвалі сваю дзейнасць, частка з іх пад новай назвай. Банк Фінляндыі[en] займаў тую ж пазіцыю, што і раней. Нацыянальная лоцманская служба была русіфікавана, бо мела ваеннае значэнне. Нацыянальная навігацыйная рада, пазней названая Фінскай марской адміністрацыяй, была заснавана 15 снежня 1917 года, і лоцманства стала яе абавязкам[27][28].

Спроба ўсталяваць у Фінляндыі манархію правалілася, і ў 1919 годзе Каарла Юха Стольберг быў абраны першым прэзідэнтам. Першыя парламенцкія выбары ў гісторыі незалежнай Фінляндыі адбыліся ў сакавіку 1919 года.

Нацыянальныя сімвалы[правіць | правіць зыходнік]

Дзева Фінляндыя[fi] са сцягам.

З шэрагу прапаноў парламент выбраў сіне-белы сцяг, які быў падняты над домам парламента 28 мая 1918 года[29]. Герб Фінляндыі з каранаваным ільвом на чырвоным полі існаваў з часоў шведскага кіравання[30].

Выбар дзяржаўнага гімна падзяліў сацыяльныя класы. Кансерватары аддавалі перавагу «Маамме» Рунеберга і Пацыуса, а рабочы клас спяваў «Марсельезу» і «Інтэрнацыянал». Пасля перамогі белых у грамадзянскай вайне ў Фінляндыі быў абраны «Маамме».

Дзень незалежнасці Фінляндыі 6 снежня быў абвешчаны нацыянальным святам. Законапраект аб ператварэнні Фінляндыі ў рэспубліку быў прыняты сеймам у 1919 годзе.

Зноскі

  1. Szíj Enikő (1979). Finnország. Budapest: Panoráma. p. 56. ISBN 963 243 111 1.
  2. Singleton, Fred (1998). A Short History of Finland. Cambridge University Press. p. 51. ISBN 9780521647014.
  3. Sprengtporten, Georg Magnus (1740 - 1819). Biografiakeskus. Праверана 7 снежня 2017.
  4. Matti Klinge. Runeberg, Johan Ludvig (1804 - 1877). The National Biography of Finland. Праверана 24 November 2017.
  5. Snellman, Johan Vilhelm (1806 - 1881). The National Biography of Finland. Праверана 24 November 2017.
  6. Kari Tarkiainen: Adolf Ivar Arwidsson, in Matti Klinge (ed.): Suomen kansallisbiografia 1. SKS, Helsinki 2003, ISBN 951-746-442-8 (page 406)
  7. Johnson, A.; Bickford, C., Hudson, W., Dole, N. Cyclopedic Review of Current History. Volume 9. Garretson, Cox & Co. 1899 page 198 and following
  8. а б Kauffman, George B.; Niinistö, Lauri (1998). "Chemistry and Politics: Edvard Immanuel Hjelt (1855–1921)". The Chemical Educator. 3 (5): 1–15. doi:10.1007/s00897980247a.
  9. 1899. The Collection of Decrees of the Grand Duchy of Finland. No 3.. Праверана 9 снежня 2017.
  10. Pro Finlandia.. Праверана 9 снежня 2017.
  11. The Russian Empire. Finland: A Country Study.. Library of Congress (16 красавіка 1988). Праверана 26 December 2016.
  12. а б Other orchestral works / In Memoriam. Jean Sibelius. Finnish Club of Helsinki. Праверана 7 снежня 2017.
  13. Parliamentarism in Finland. Finland.fi. Праверана 12 June 2016.
  14. Markku Tyynilä. Historiaa: Amiraalisenaatin oikeusosasto. Архівавана з першакрыніцы 12 June 2018. Праверана 8 снежня 2017.
  15. The Finnish Jaeger Movement. Embassy of Finland, Riga.
  16. The war and the fifth symphony 1915-1919. Jean Sibelius. Finnish Club of Helsinki. Праверана 7 снежня 2017.
  17. Hallituksen esitykseen, joka sisältää ehdotuksen laiksi erinäisten asiain siirtämisestä Suomen senaatin ja kenraalikuvernöörin ratkaistavaksi (фін.) (25 ліпеня 1917). Праверана 8 February 2014.
  18. D. G. Kirby (1980). Finland in the Twentieth Century: A History and an Interpretation. Minneapolis: University Of Minnesota Press. p. 47. ISBN 978-0816658022.
  19. Eduskunta (фін.). Suomi 80. Tampere University. Архівавана з першакрыніцы 15 May 2017. Праверана 20 August 2016.
  20. "Tiistaina 4. p. joulukuuta – Hallituksen puheenjohtajan lausunto Suomen valtiollisen itsenäisyyden toteuttamisesta". Toiset valtiopäivät 1917, Pöytäkirjat, osa I [фінская]. Valtioneuvoston kirjapaino. 1918. p. 310–311.
  21. Osmo Jussila – Seppo Hentilä – Jukka Nevakivi (1999). From Grand Duchy to a Modern State: A Political History of Finland Since 1809. London: C. Hurst & Co. p. 103. ISBN 0 8093 9112 0.
  22. Ohto Manninen (1992). Itsenäistymisen vuodet 1917–1920. osa I: Irti Venäjästä [фінская]. Helsinki: Valtionarkisto. p. 227.
  23. Hajo Holborn (1969). A History of Modern Germany: 1840-1945. Princeton University Press. p. 492. ISBN 0 691 05359 6.
  24. Primary Documents - Soviet Recognition of Finland's Independence, 18 December 1917 (англ.). first world war. Праверана 20 August 2016.
  25. On This Day - 4 January 1918. first world war. — «Eastern front: Bolshevik Government recognises independence of Finland.»  Праверана 20 August 2016.
  26. Szíj Enikő (1979). Finnország. Budapest: Panoráma. p. 93. ISBN 963 243 111 1.
  27. Autonomian ajan viranomaiset (фін.). Arkistojen portti. Archives of Finland. Праверана 26 December 2016.
  28. Finland - International Hydrographic Review. Centre for Digital Scholarship Journals. Праверана 26 December 2016.
  29. Quirks of history: Finnish flag created in a restaurant back room?. Suomifinland100. Архівавана з першакрыніцы 1 December 2017. Праверана 12 June 2016.
  30. Coat of Arms. finland.fi. Праверана 26 December 2016.