Павел Алегавіч Лойка
Павел Алегавіч Лойка | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1958 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 2010 (52 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Алег Антонавіч Лойка |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1984) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Васіль Іванавіч Мялешка |
Член у |
Павел Алегавіч Лойка (12 ліпеня 1958, Слонім — 22 кастрычніка 2010[1], Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1984), дацэнт (2000).
Біяграфія
Нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме. Сын беларускага філолага і пісьменніка Алега Лойкі.
У 1980 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ[2]. З 1983 года — супрацоўнік, у 1990—2000 гадах — загадчык аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагодзяў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Феадальная рэнта ў прыватнаўласніцкіх маёнтках Беларусі ў другой палове XVI—XVIII ст.»
Адначасова ў 1994—2006 гадах — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ. У 2006—2010 гадах — дацэнт кафедры. Выкладаў гісторыю Беларусі ў Беларускім гуманітарным ліцэі.
Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[3].
Памёр 22 кастрычніка 2010 года ў Мінску. Пахаваны на Міханавіцкіх могілках[4].
Навуковая дзейнасць
Даследаваў праблемы дзяржаўна-палітычнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагоддзі, аграрную гісторыю Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў.
Працы
Друкаваўся з 1982 года ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі.
- Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. Мінск, 1988 (у сааўтарстве з Васілём Мялешкам).
- Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII стст. Мінск, 1991.
- І ўзняўся люд просты. Мінск, 1992 (у сааўтарстве з Васілём Мялешкам).
- Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы XVI — першай трэці XVII ст. Мінск: БДУ, 2002.
Заўвагі
Літаратура
- ЛОЙКА Павел Алегавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Варонін В. Павел Лойка (12.07.1958 — 22.10.2010) // Беларускі гістарычны агляд. 2010, Т. 17, Сш. 1-2.
- Лойка Павел Алегавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 217. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Сосна У. А. Памяці гісторыка-медыявіста Паўла Алегавіча Лойкі (12.07.1958-22.10.2010). Беларускія сяляне і шляхта ў даследаваннях Паўла Лойкі Архівавана 4 сакавіка 2016. / У. А. Сосна // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 3. — Мн.: РИВШ, 2010.
- Падалінскі У. А., Дзянісава А. Р. Гісторыя Беларусі перыяду Сярэднявечча і ранняга Новага Часу ў даследаваннях Паўла Лойкі (1958—2010)(недаступная спасылка) // Журнал Белорусского государственного университета. История. № 3, 2018. — С. 110—119.
- Нарадзіліся 12 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Слоніме
- Памерлі 22 кастрычніка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Міханавіцкіх могілках
- Выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ
- Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі