Chlorociboria aeruginascens

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Chlorociboria aeruginascens
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chlorociboria aeruginascens (Nyl.) Kanouse ex C.S.Ramamurthi, Korf & L.R.Batra, 1958


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  296797
MB  285167

Chlorociboria aeruginascensвід грыбоў, які ўваходзіць у род Chlorociboria сямейства Helotiaceae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Афарбаваная ў сіне-зялёны колер драўніна

Тыповы дыскаміцэт. Пладовыя целы (апатэцыі) 3-8 мм у дыяметры, чашападобнай, дыскападобнай або лапаткавай формы, нярэдка асіметрычныя. Унутраная спараносная паверхня (гіменафор) сіне-зялёная, часам з жаўтлявым адценнем, з узростам цямнее, гладкая. Знешняя стэрыльная паверхня таксама сіне-зялёная, больш цёмная, голая або аксаміціста-валасістая. Грыбніца грыба афарбоўвае драўніну ў сіне-зялёны колер, што робіць грыб прыкметным і не падчас утварэння апатэцыяў. Ілжывая ножка звычайна эксцэнтрычная, выяўленая, да 6 мм даўжынёй і да 1,5 мм таўшчынёй, звужваецца дадолу[1].

Мякаць тонкая, сіне-зялёная, без водара[1].

Споры бялёсыя ў масе, 5-8(10)×1-2(2,5) мкм, верацёнападобнай або эліптычнай формы, з двума кроплямі-гутуламі ля канцоў, з гладкімі сценкамі. Аскі васьміспоравыя, 45-50×3-4 мкм, булавападобнай формы. Парафізы каля 1,5 мкм таўшчынёй, ніткападобныя, з трохі патоўшчанымі канцамі, у аснове часта разгалінаваныя, септыраваныя, якія перавышаюць па даўжыні аскі. Знешні эксцыпул з прыпаднятымі над паверхняй (што робіць яе аксаміцістай) спіралепадобна выгнутымі або прамымі танкасценнымі гіфамі 1-1,5(2) мкм таўшчынёй[1].

Падобныя віды[правіць | правіць зыходнік]

Характэрныя бялёсыя правільныя пладовыя целы Chlorociboria aeruginosa
  • Chlorociboria aeruginosa — больш рэдкі ў большасці рэгіёнаў від. Адрозніваецца амаль заўсёды правільнымі апатэцыямі меншых памераў на цэнтральнай, часта рэдукаванай ножцы, нягледзячы на назву, з больш бледнай, па меншай меры з узростам, бялёсай спораўтваральнай паверхняй, і жаўтлявай мякаццю. Споры буйнейшыя — 8—15×2—4 мкм[1].

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Харчовага значэння грыб не мае з-за невялікіх памераў і тонкай мякаці. Драўніна, афарбаваная міцэліем грыба, здаўна цэніцца ў разьбяроў па дрэве.

Экалогія і арэал[правіць | правіць зыходнік]

Сапротроф (ксілатроф), які расце на аголенай гнілой драўніне лісцевых дрэў, найбольш часта адзначаецца на дубе.

Шырока распаўсюджаны грыб. Сустракаецца ў Цэнтральнай, Паўночнай і Усходняй Еўропе (Балгарыя, Вялікабрытанія, Данія, Нідэрланды, Славакія, Украіна, Фінляндыя, Чэхія, Швецыя, Расія), на Каўказе (Арменія, Грузія), у Азіі (Індыя, Кітай, Японія, Філіпіны), у Паўночнай Амерыцы (Канада, ЗША, Грэнландыя, Куба), на поўначы Паўднёвай Амерыкі (Венесуэла)[1].

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

  • Chlorociboria aeruginascens (Nyl.) Kanouse, 1947, nom. inval.
  • Chlorosplenium aeruginascens (Nyl.) P.Karst., 1871
  • Peziza aeruginascens Nyl., 1869 basionym

Зноскі

  1. а б в г д Dixon, J.R. Chlorosplenium and its segregates. II. The genera Chlorociboria and Chlorencoelia(англ.) // Mycotaxon  (фр.) : journal. — 1975. — Т. 1. — № 3. — С. 193—237.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Beug, M.W.; Bessette, A.; Bessette, A.R. Ascomycete Fungi of North America. — Austin, 2014. — P. 367. — 488 p. — ISBN 0-292-75452-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]