Без Билета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Без Билета
BeZ bileta performing at the “Fiesta Borealis” festival in 2006.jpg
beZ bileta на фестывалі “Fiesta Borealis” 22 ліпеня 2006 года, злева направа: Сяргей Бакавец, Віталь Артыст, Дзяніс Шураў, Дзяніс Стурчанка
Асноўная інфармацыя
Жанры рок, поп-рок, smart-pop
Гады 1998 — па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Адкуль Беларусь
Мова песень руская, беларуская
Склад Віталь Артыст
Аляксандр Івашкевіч
Yan Weinstock
Таня Кушнер
Былыя
ўдзельнікі
Ягор Даронкін
Уладзімір Развадоўскі
Арцём Даронкін
Сяргей Бакавец
Юрый Рубанік
Аляксандр Гуляеў
Дзяніс Шураў
Павел Кудрын
Іншыя
праекты
Jitters, Rosary, Port Mone, Usplёsk, Paparis, Крамбамбуля, Litesound, NAVI, КонтраБанда
www.bezbileta.net

Без Биле́та (бел.: Без Білета, раней beZ bileta) — беларускі музычны гурт, заснаваны ў 1998 годзе.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каманда створана Віталем Артыстам у 1998 годзе.[2] Пачынаў гурт з беларускамоўнага фолку, але з 2004 году перайшоў да інды-року са складанымі электроннымі аранжыроўкамі.[3] У 2005 годзе быў абраны кірунак на некаторае спрашчэнне гучання, якое, разам з тым, стала больш насычаным. Тры перыяда творчай эвалюцыі «beZ bileta» ілюструюць альбомы «На неба» (2001) і «Нарисована» (2004) і сінгл «Поправка 22» (2006). Самі удзельнікі гурта характарызуюць сваю музыку як smart-pop.

Двойчы былі ўзнагароджаныя прэстыжнай беларускай музычнай прэміяй «Рок-каранацыя» ў намінацыях «Адкрыццё году» (2000) і «Песня году» (2001, за хіт «Мая краіна Беларусь»). Гурт мае каштоўны досвед выступлення на фестывальных пляцоўках Беларусі («Славянскі Базар»), ПольшчыБасовішча», «Fiesta Borealis» (разам з Jitters і Hair Peace Salon[4][5][6][7]), Італіі («Spirit of Woodstock»), Германіі («Good-By»).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кліпы[правіць | правіць зыходнік]

У «відэаскарбонцы» «beZ bileta» — і анімацыйныя працы («Stop Business», «Шла дальше»), і арт-відэа («Нарисована», «Смотреть вверх»), і сюжэтны ролік «Лодочки». Маляваны кліп «Шла дальше» (режысёр Таня Кушнер, мастак Дзяніс Волкаў) удзельнічаў у анімацыйных фестывалях у Нідэрландах, Чэхіі, Італіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі. Кліп «Место для тебя» выйшаў увесну 2006 году, асновай роліка сталі фатаздымкі ўдзельнікаў гурта, яго сяброў і проста людзей, неабыякавых да «beZ bileta».

Віталь Артыст[правіць | правіць зыходнік]

Лідар «beZ bileta» Віталь Артыст вядомы як аўтар саўндтрэку да расійскага фільма 2006 года «Охота на пиранью». Віталь таксама піша музыку да сэрыялаў («Мужчины не плачут»), тэатральных пастановак (спектакль «После» мінскага тэатра «ИнЖест»), тэлепраектаў (новы сезон вядомага цыкла «Саша и Сирожа»), мультфільмаў і рэкламы. Восенню 2006 года Артыст скончыў працу над саўндтрэкам да расійскага сэрыяла «Супермаркет», які выйшаў напачатку 2007 году.

Дзень безбілетніка[правіць | правіць зыходнік]

Гурт вядомы штогадовым святкаваннем «Дня безбілетніка» з удзелам саміх музыкаў, іх прыхільнікаў і ўсіх, хто хоча далучыцца да пазітыўнай і крэатыўнай дзеі. Бясплатная раздача дыскаў у абмен на штрафную квітанцыю; міні-канцэрт па тэлефоне для ўсіх, хто патэлефанаваў[8]; конкурс рэміксаў на песні «beZ bileta», у якім удзельнічаюць музыкі з розных краінаў свету; конкурс кавераў — такія акцыі ладзіліся Віталём Артыстам і яго камандай.[9] Так, пераможца акцыі «Дзень безбілетніка 2006» змог выступіць разам з гуртам на канцэрце, які прайшоў 10 лістапада ў мінскім клубе «Рэактар».[10][11]

У 2007 годзе Дзень безбілетніка быў адсвяткаваны ў канцэртнай зале «Мінск», і «Chiefs Band», «Hair Peace Salon», «Плато» і Атморави(руск.) бел. выйшлі на сцэну, каю павіншаваць «Без Билета» і спець яго каверы[12].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

DVD[правіць | правіць зыходнік]

  • Про самое негрустное на свете (2007)

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Саўндтрэкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Саўндтрэк да кінафільма «Охота на пиранью» (Расія, 2006)
  • Саўндтрэк да спектакля «После» тэатра «ИнЖест» (2006)

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. @ЛОЭ_М Без билета | Информация о группе, исполнителе | British Wave (руск.) . britishwave.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  2. БЕЗ БИЛЕТА — официальный сайт группы / Биография(руск.) 
  3. Без билета (руск.) . experty.by. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2017. Праверана 24 кастрычніка 2018.
  4. p1xel beZ bileta удостоены приза прессы на рок-фестивале в польском Олецко (руск.) . xlam.by (1 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2006. Праверана 18 снежня 2018.
  5. "ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го" (in ru). Музыкальная газета (1). 2007. http://nestor.minsk.by/mg/articles/2007/01/7600.html. Retrieved on 2018-12-03. 
  6. !SLAP! “Дзень Безквітоўніка” (бел.) . Жывы журнал (17 лістапада 2006). Праверана 24 кастрычніка 2018.
  7. Грудзько, Марыя; Пазьнякоў, Віктар beZ bileta на польскім фэсьце Przystanek (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (2 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2019. Праверана 17 сакавіка 2019.
  8. Шульц, Міра; Tarantino "Дзень безбілетніка - 2008". Фотарэпартаж (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (9 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 6 лістапада 2019.
  9. Накануне "Дня безбилетника 2006" группа beZ bileta стала больше (руск.) . БелаПАН (9 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  10. 10 ноября beZ bileta отыграют большой концерт в честь "Дня безбилетника 2006" (руск.) . TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  11. SLAP Справаздача : “Дзень Безквітоўніка” (бел.) . xlam.by (20 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2006. Праверана 22 снежня 2018.
  12. Aresha День безбилетника 2007 (руск.) . LiveSound.by (2007). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2007. Праверана 27 кастрычніка 2019.
  13. beZ bileta рассекретили новый альбом (руск.) . TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  14. Слэп. (2006). "“АЎСЯНКА, СЭР!”" (in be). Музыкальная газета (10). http://www.nestor.minsk.by/mg/bonus/2006/10/0401.html. Retrieved on 2018-12-03. 
  15. Конечно Паша - ну кто ж его не знает (руск.) . hairpeacesalon.com (29 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2007. Праверана 18 лістапада 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]