Перайсці да зместу

Drezden

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Drezden
Дрэздэн
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры сінці-поп
Гады 2018 — нашы дні
Краіна  Украіна
Горад Кіеў
Мова песень руская
Лэйбл Саюз Мьюзік  (руск.)
Склад
Іншыя
праекты
Brutto, Ляпіс-98, Ляпіс Трубяцкі, Саша и Сирожа, Океан Ельзи, Без Билета, J:морс, Крамбамбуля, The Superboyz, Super Besse, Yellow Brick Road
drezden.by

«Drezden»беларуска-ўкраінскі электронны гурт Сяргея Міхалка[1][2].

19 лютага 2018 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Сяргей Міхалок, лідар «Brutto» і шэрагу іншых гуртоў, арганізоўвае новы электронны праект, для фармавання ядра якога ён ужо заручыўся падтрымкай гітарыста «Океана Ельзі» Уладзіміра Апсеніцы і прадзюсара Віталя Цялезіна[3]. Па словах Міхалка, ён заўсёды быў прыхільнікам новай хвалі, у прыватнасці новай хвалі Германіі, і таіў мару стварыць свой гурт у гэтым жанры[4].

Разам з анонсам стварэння калектыву была распачата праца над аднайменным дэбютным альбомам гурта, выпуск якога адбыўся 30 жніўня 2018 года на лэйбле Саюз Мьюзік  (руск.)[5]. У той жа дзень выйшаў і кліп на загалоўны трэк кружэлкі «Drezden»[6].

Сам альбом «Drezden» атрымаў змешаную прэсу, а крытыкі не маглі пазбавіцца ад дакучлівых музычна-стылістычных асацыяцый з іншымі праектамі Міхалка: «Brutto», «Ляпісам Трубяцкім», «Ляпісам-98»[7][8][9]. Усяго з кружэлкі было выпушчана 4 сінгла («Drezden»[10], «Ронин»[11], «Айсберг»[12], «Каалы»[13]), на ўсе якія было знята па кліпу.

Адначасова з выпускам у свет дэбютнага альбома было абвешчана, што гурт ужо прыступіў да запісу другога[14]. Увосень 2018 года склад калектыву папоўнілі клавішнік Павел Міхалок (сын Сяргея Міхалка і ўдзельнік «Super Besse»), басіст Алесь-Францішак Мышкевіч, вядомы па выступах за «Ляпіс-98», «J:морс», «Без Билета», «Крамбамбулю», гітарыст Павел Вялічка з «Yellow Brick Road» і бубнач «Без Билета» Дзяніс Шураў, які ўжо супрацоўнічаў з Міхалком у гуртах «Brutto», «Ляпіс-98» і «Ляпіс Трубяцкі»[15].

Астатнія музыкі канцэртнага тура, пачатак якога запланаваны на восень 2019 года, стануць вядомыя пазней[16].

Гастрольныя удзельнікі
  • Павел Міхалок — клавішныя (2018 –)
  • Алесь-Францішак Мышкевіч — бас-гітара (2018 –)
  • Павел Вялічка — гітара (2018 –)
  • Дзяніс Шураў — ударныя (2018 –)
Вытворчасць

Студыйныя альбомы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2018 — «Drezden»
  • 2018 — «Ронин»
  • 2019 — «Айсберг»
  • 2019 — «Коалы»
  • 2019 — «Эдельвейс»
  • 2020 — «Давида Олень»
  • 2020 — «Barrikado»
  • 2021 — «Гильотина»
  • 2022 — «Молодость и радость»

Зноскі

  1. Сергей Михалок создал новую «пост-советико-киберпанк» группу Drezden (руск.)(недаступная спасылка). ByCard (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2018. Праверана 18 верасня 2018.
  2. Сергей Михалок работает над проектом в духе Neue Deutsche Welle (руск.). TUT.BY. 34mag (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  3. Лідер Brutto Сергій Міхалок запустив новий проект з гітаристом "Океану Ельзи" (укр.). 24 Канал (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  4. "Мечтал создать электронную группу много лет": Сергей Михалок готовит сольный проект Drezden (руск.). TUT.BY (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  5. Сергей Михалок создал новый сольный проект Drezden. Клип и альбом уже в Сети (руск.). TUT.BY (31 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  6. Сергей Михалок выпустил новый альбом «Дрезден» (руск.). БелаПАН (30 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  7. Ступников, Денис. Drezden (проект Сергея Михалка) «Drezden» (руск.). KM.RU (22 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  8. Ерофеев, Конрад. «Напоминает интерьеры от элитных минских дизайнеров в стиле фьюжн»: Рецензия на новый альбом Михалка (руск.). The Village (31 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  9. Мажаев, Алексей. Рецензия: Drezden - «Drezden» *** (руск.). InterMedia  (руск.) (10 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  10. Михалок выпустил первый альбом нового проекта Drezden. Как вам это? (руск.). Kyky.org (31 жніўня 2018). Праверана 19 кастрычніка 2019.
  11. 34mag. «Ронин» – смотри новый клип группы Drezden (руск.). 34mag (4 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  12. Сергей Михалок превратился в «Айсберг» (Видео) (руск.). InterMedia  (руск.) (27 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  13. Корнийко, Елена. Сергей Михалок выпустил клип на песню "Коалы" (руск.). Gazeta.ua  (укр.) (14 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  14. 34mag. Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка (руск.). 34mag (30 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  15. Колесникова, Маша. К проекту Сергея Михалка DREZDEN присоединился сын Паша Михалок (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (1 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2019. Праверана 20 кастрычніка 2019.
  16. Самойленко, Александр; EvaLuna. Ляпис 98 в очередной раз покорили Механику (руск.). ROCK-UA.COM (7 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2019. Праверана 20 кастрычніка 2019.
  17. Сергей Михалок выпустил альбом своего нового проекта Drezden (руск.). Flow (31 жніўня 2018). Праверана 18 верасня 2018.