Гідрыла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Hydrilla verticillata)
Гідрыла
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hydrilla Rich., 1814

Даччыныя таксоны
Гідрыла кальчаковая (Hydrilla verticillata (L. fil.) Royle., 1839)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38973
NCBI  51023
EOL  35133
IPNI  114161-3
TPL  kew-308117

Гідры́ла[3][4], Вадзяніца[4] (Hydrilla) — род кветкавых раслін сямейства Жабнікавыя (Hydrocharitaceae). Вядомы 1 від — Гідрыла кальчаковая, або мутоўчатая (Hydrilla verticillata (L. fil.) Royle., 1839)[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая, паглыбленая ў ваду двухдомная травяністая расліна (знешне нагадвае эладэю), з тонкім доўгім галінастым сцяблом даўжынёй ад 15 см да 3 м. Міжвузеллі падоўжныя, галіны рэдкія. Лісце лінейнае, ланцэтападобнае, эліптычнае або яйкападобнае, па 3—8 у кальчаках, з вострай верхавінкай, па краі востра пілавата-зубчастае; у пазухах лісця па 2 махрыста-зубчастыя лускавінкі. Кветкі дробныя, адзіночныя, раздзельнаполыя. Чашачка з 3 зеленавата-бурых лісцікаў. Тычынкавыя кветкі зеленавата-белыя, песцікавыя — белавата-плевачныя. Плод — ягадападобны.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана пераважна ў тропіках і субтропіках Еўропы, Азіі, Афрыкі і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на мяжы еўрапейскага фрагмента арэала, як заносная або рэліктавая расліна знойдзена ў азёрах Віцебскай вобласці. Месцы росту: азёры, пераважна мезатрофныя, з сярэдняй ступенню мінералізацыі вады, на пясчаных і глеістых грунтах на глыбіні 150—200 см. Утварае зараснікі або расце адзіночнымі экземплярамі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце рэдка. Размнажэнне, у асноўным, вегетатыўнае. Тычынкавыя кветкі нярэдка ўсплываюць, перамяшчаюцца ветрам і плынню па вадаёму, што садзейнічае перакрыжаванаму апыленню.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна. Добры корм для рыб і вадаплаўных птушак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Гидрилла: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)