ICE хакейная ліга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ням.: Österreichische Eishockey-Liga
Заснаваны: 1923
Краіна:  Аўстрыя (8 каманд)
 Венгрыя (1 каманда)
 Італія (1 каманда)
 Славакія (1 каманда)
Колькасць каманд: 11

Аўстрыйская хакейная ліга (ням.: Österreichische Eishockey-Liga, таксама вядома як Erste Bank Eishockey Liga) — галоўная хакейная ліга Аўстрыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створана ў 1923 годзе, у 1923—1965 гадах, за выключэннем 1936 і 1939—1945, у Аўстрыі праводзіліся штогадовыя хакейныя турніры рознага фармату, іх пераможцы аб’яўляліся чэмпіёнамі Аўстрыі. З сезона 1965/1966 гадоў вядзецца гісторыя сучаснай Аўстрыйскай хакейнай лігі.

Ліга мела розных спонсараў, з сезона 2003/2004 імянны спонсар — аўстрыйскі Erste Bank.

Выступленне каманд у лізе[правіць | правіць зыходнік]

Ліга спачатку ўключала толькі аўстрыйскія каманды, з нядаўняга часу ўключае каманды са Славеніі (з сезона 2006/2007), Венгрыі (з сезона 2007/2008), Чэхіі (з сезона 2010/2011), Італіі (з сезона 2013/2014), Славакіі (з сезона 2020/2021).

У 2013 годзе ХК «Медзвешчак» пакінуў Аўстрыйскую хакейную лігу дзеля ўдзелу ў Кантынентальнай хакейнай лізе[1]

2018 года, праз фінансавыя праблемы, лігу пакінуў славенскі ХК «Акрон Есеніце», але вярнуўся ХК «Медзвешчак»[2].

28 студзеня 2019 года ХК «Медзвешчак» абвясціў, што не будзе ўдзельнічаць у лізе праз фінансавыя цяжкасці[3].

У маі 2020 года чэшскі ХК Орлі Знойма абвясціў пра выхад з лігі з-за пандэміі COVID-19 і нявызначанага эканамічнага стану клуба. З сезона 2020/2021 клуб будзе гуляць у чэшскай 2-й хакейнай лізе[4][5].

У сезоне 2021/2022 Аўстрыю прадстаўляюць толькі 8 з 11 удзельнікаў турніру.

Клубы у сезоне 2020/2021[правіць | правіць зыходнік]

Каманда Краіна Горад Арэна Умяшчальнасць Удзел у лізе
ХК Грац 99ерс[de]  Аўстрыя Грац Eisstadion Graz-Liebenau 4050 2000/2001
ЕК-КАК[de]  Аўстрыя Клагенфурт Eissportzentrum Klagenfurt 5500 1923/1924
ХК Блэк Уінгз Лінц[de]  Аўстрыя Лінц Linzer Eissporthalle 3800 2000/2001
ХК Рэд Бул Зальцбург[de]  Аўстрыя Зальцбург Eisarena Salzburg 3600 2004/2005
ХК Вена Кэпіталз  Аўстрыя Вена Erste Bank Arena 7022 2001/2002
ХК Філахер СВ[de]  Аўстрыя Філах Stadthalle Villach 4800 1977/1978
ХК ТВК Інсбрук[de]  Аўстрыя Інсбрук Tiroler Wasserkraft Arena 8000 2003/2004
ХК Дорнбірнер Бульдогс[de]  Аўстрыя Дорнбірн Messestadion 4270 2012/2013
ХК Фехервар АВ19[hu]  Венгрыя Секешфехервар Ifjabb Ocskay Gábor Jégcsarnok 3600 2007/2008
ХК Бальцана[it]  Італія Бальцана Eiswelle 7200 2013/2014
IClinic Браціслава Кэпіталс[cs]  Славакія Браціслава Зімовы стадыён Андрэя Непела 3500 2020/2021[6]

Зноскі

  1. У КХЛ будзе выступаць харвацкі «Медзвешчак». nashaniva.by. Праверана 2020-09-1.(недаступная спасылка)
  2. Zagreb returns to Erste Bank Eishockey Liga(недаступная спасылка). Erste Bank Eishockey Liga (15 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2022. Праверана 31 жніўня 2020.
  3. News about the future of KHL Medveščak Zagreb. KHL Medveščak Zagreb (28 студзеня 2019). Праверана 31 жніўня 2020.(недаступная спасылка)
  4. Hokejisté Znojma se vrátí do české soutěže, ve hře zůstává i první liga
  5. Orli budou v sezóně 2020/21
  6. Fix: iClinic Bratislava Capitals erhalten finale Spielberechtigung

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]