Марцін Марцінавіч Карклін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марцін Марцінавіч Карклін
лат.: Karkliņš Mārtiņš
Марцін Марцінавіч Карклін.jpg
сцяг
Першы намеснік Старшыні СНК Беларускай ССР
1925 — снежань 1929
Прэм’ер-міністр: Язэп Адамовіч
Мікалай Галадзед
 
Нараджэнне: 13 (1) лютага 1894(1894-02-01)
Курляндская губерня
Смерць: 11 красавіка 1938(1938-04-11) (44 гады)

Ма́рцін Ма́рцінавіч Ка́рклін (лат.: Karkliņš Mārtiņš; 13 (1) лютага 1894 — 11 красавіка 1938) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР, старшыня Дзяржплана БССР (19271930).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Курляндскай губерні, працаваў рабочым на заводах.

Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Ніжнім Ноўгарадзе.

З 1918 года намеснік старшыні выканкама Ніжагародскай і Самарскай губерняў, старшыня выканкама Церскай губерні.

З канца 1925 года намеснік старшыні СНК БССР і адначасова старшыня камісіі заканадаўчых меркаванняў пры СНК БССР (1926—1927). З 1927 года старшыня Эканамічнага савета пры СНК БССР.

У лютым 1927 года прызначаны старшынёй Дзяржплана БССР. Вызвалены ад пасады старшыні Дзяржплана ў студзені 1930 года ў сувязі з прызначэннем намеснікам старшыні праўлення Дзяржаўнага банка СССР.

Са студзеня 1930 года ў РСФСР — намеснік старшыні ВСНГ РСФСР, намеснік наркама лёгкай прамысловасці СССР, старшыня ЦК Саюза работнікаў гаспадарчых устаноў СССР.

Арыштаваны 25 снежня 1937, расстраляны 11 красавіка 1938 года.

Член бюро ЦК КП(б)Б (1925 — 08.01.1930). Член ЦВК СССР (19221937), член Прэзідыума ЦВК БССР (19281930).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]