Аляксандр Ільіч Ягораў
| Аляксандр Ільіч Ягораў | |
|---|---|
| руск.: Александр Ильич Егоров | |
| |
| Дата нараджэння | 13 (25) кастрычніка 1883[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 лютага 1939[2] (55 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Жонка | Galina Egorova[d][3] |
| Альма-матар | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць |
|
| Род войскаў | пяхота і Сухапутныя войскі СССР[d] |
| Званне | |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Алякса́ндр Ільі́ч Яго́раў (13 (25) кастрычніка 1883[1], Бузулук, Самарская губерня — 23 лютага 1939[2], Масква) — савецкі военачальнік, адзін з першых Маршалаў Савецкага Саюза (1935).
Член партыі з ліпеня 1918 года, кандыдат у члены ЦК (1934—1938). Дэпутат ВС СССР 1 склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 (25) кастрычніка 1883 года ў горадзе Бузулук Самарскай губерні (цяпер — Арэнбургская вобласць Расіі) у шматдзетнай сям’і мешчаніна.
У снежні 1920 — красавіку 1921 года — камандуючы войскамі Кіеўскай ваеннай акругі. З красавіка па верасень 1921 года — камандуючы войскамі Петраградскай ваеннай акругі.
У верасні 1921 года — студзені 1922 года — камандуючы Заходнім фронтам. У лютым 1922 — траўні 1924 — камандуючы Каўказскім Чырванасцяжным войскам.
З красавіка 1924 года па сакавік 1925 года — камандуючы войскамі Украінскай ваеннай акругі. У 1925—1926 гадах быў ваенным аташэ ў Кітаі.
З мая 1926 па май 1927 года — намеснік начальніка ваенна-прамысловага ўпраўлення ВСНГ СССР. У траўні 1927 года — маі 1931 года — камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі.
З чэрвеня 1931 года па верасень 1935 года — начальнік Штаба РСЧА. З верасня 1935 года па май 1937 года — начальнік Генеральнага штаба РСЧА.
У лютым 1934 года на XVII з’ездзе УКП(б) абраны кандыдатам у сябры ЦК УКП(б). У 1935 годзе загадам Наркама абароны СССР К. Я. Варашылава ў гонар Ягорава была названа 37-я Новачаркаская стралковая дывізія. 20 лістапада 1935 года Ягораву прысвоена званне маршала Савецкага Саюза.
З 11 мая 1937 года — першы намеснік Наркама абароны СССР. 12 снежня 1937 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання ад Смаленскай вобласці.
22 лютага 1939 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР у складзе Ульрыха, Дзмітрыева і Кліміна прыгавораны да расстрэлу па абвінавачанні ў шпіянажы і прыналежнасці да ваеннай змовы. Расстраляны 23 лютага 1939 года, у Дзень Чырвонай арміі і флота. Крэміраваны ў Маскве на Новых Данскіх могілках.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Alexandre Ilitch Iegorov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 19 студзеня 2020.
- ↑ Егоров А.И. Праверана 2 жніўня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Ільіч Ягораў
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Бузулуцкім павеце
- Памерлі 23 лютага
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Данскіх могілках
- Выпускнікі Казанскага ваеннага вучылішча
- Падпалкоўнікі (Расійская імперыя)
- Асобы
- Маршалы Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра
- Кавалеры ордэна Святой Ганны
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
- Узнагароджаныя ганаровай рэвалюцыйнай зброяй
- Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава
- Начальнікі Генштаба Узброеных Сіл РФ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
- Камандуючыя Закаўказскай ваеннай акругай
- Нарадзіліся ў Арэнбургскай вобласці

