Ліпучка вожыкападобная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Lappula squarrosa)
Ліпучка вожыкападобная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lappula squarrosa

Сінонімы
Lappula myosotis Moench — Ліпучка звычайная[3]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503330
NCBI  203740
EOL  487155
IPNI  117629-1
TPL  kew-2342864

Ліпучка вожыкападобная (Lappula squarrosa) — від кветкавых раслін сямейства бурачнікавых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэта аднагадовая травяністая расліна мае прамое сцябло, з якога часта тырчаць доўгія адагнутыя галінкі, формы якіх адрозніваюцца ў розных рэгіёнах і кліматычных умовах. Расліна можа дасягнуць метра ў вышыню. Сцёблы пакрытыя лінейным або авальным лісцем даўжынёй да 5 сантыметраў у даўжыню і пакрытым бялёсымі валасінкамі. Травастой вылучае пах, які, як правіла, лічыцца непрыемным[4]. У суквецці доўгія, пакрытыя лісцем гронкі маленькіх кветак на канцах галін. Кожная кветка ад 2 да 4 мм шырынёй з пяціпялёсткавым светла-блакітным венчыкам. Часам сустракаюцца белакветкавыя расліны.

Плод уяўляе сабой кластар з чатырох арэшкаў, якія пакрытыя кручкаватымі шыпікамі. Насенне рассейваецца, калі калючкі чапляюцца на поўсць жывёл ці чалавечае адзенне, і калі яны перамяшчаюцца з дапамогай ветру[4].

Экалогія і арэал[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў Еўропе і Азіі, дзе расліна шырока распаўсюджана, від таксама інтрадуцыраваны ў большай частцы Паўночнай Амерыкі і Афрыкі.[5] Добра вядомы, як шкоднае пустазелле ў месцах, дзе натуралізаваўся, а таксама ў многіх раёнах натуральнага арэалу.

Гэта расліна лёгка расце ў шырокім дыяпазоне асяроддзяў пражывання, у тым ліку на сельскагаспадарчых угоддзях, дарогах, жвіравых падушках, і камяністых пустках. Яна цвіце на выбітых скатом пашах[4][5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Non-native Plant Species of Alaska: European Stickseed
  5. а б Interactive Agricultural Ecological Atlas of Russia and Neighboring Countries