Mafia: The City of Lost Heaven
| Mafia: The City of Lost Heaven | |
|---|---|
| | |
| Распрацоўшчык | Illusion Softworks |
| Выдавец | Gathering of Developers |
| Частка серыі | Mafia[d] |
| Даты выпуску | 29 жніўня 2002 |
| Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] |
| Апошняя версія |
|
| Жанр | Шутар ад трэцяй асобы, аўтасімулятар |
| Стваральнікі | |
| Кампазітар | |
| Тэхнічныя даныя | |
| Платформы | Microsoft Windows, PlayStation 2, Xbox |
| Гульнявы рухавік | LS3D engine |
| Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня[1] |
| Мовы інтэрфейсу | англійская[1], французская[1], нямецкая[1], італьянская мова[1], іспанская[1], чэшская[1], польская[1] і руская[1] |
| Носьбіты | аптычны дыск, лічбавае распаўсюджванне і лічбавая спампоўка[d] |
| Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
| Афіцыйны сайт | |
«Mafia: The City of Lost Heaven» (бел.: «Мафія: Горад страчанага раю») — відэагульня, сумесь 3D-шутара ад трэцяй асобы з аўтасімулятарам, які апавядае пра прыгоды члена італьянскай мафіі ў выдуманым амерыканскім горадзе «Lost Heaven» (Страчаны рай).
Гульня вядомая выдатнай атмасферай ЗША 30-х гадоў XX стагоддзя (Вялікая дэпрэсія, «сухі закон»), а таксама дэталізаваным (для свайго часу) горадам.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Сюжэт гульні Mafia пачынаецца з 1930 годзе ў выдуманым амерыканскім горадзе Lost Heaven (бел.: Рай страчаны), што з'яўляецца аналагам рэальных Нью-Ёрку і Чыкага. Сюжэт падаецца ў выглядзе аповяду ад імя галоўнага героя падчас іх сустрэчы з дэтэктывам ў 1938 году. Гулец бярэ на сябе ролю таксіста Томаса Анджэла, які нечакана для сябе самога пачынае кар'еру ў арганізаванай злачыннасці, як кіроўца на службе крымінальнага сіндыката дона Сальеры. Ён працягвае расці ў рангу, змагаючыся з кланам дона Марэла. У рэшце, ён расчароўваецца ў жыцці злачынца і сустракаецца з дэтэктывам, каб здаць арганізацыю Сальеры. Анджэла пачынае ўспамінаць з чаго ўсё пачалося…