Mafia II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Mafia II
Распрацоўнік 2K Czech
Выдавец 2K Games
Даты выпуску 24 жніўня 2010
Жанр Шутар ад трэцяй асобы, аўтасімулятар
Платформы Microsoft Windows, PlayStation 3, Xbox 360
Гульнявы рухавік The Illusion Engine

Mafia IIкамп'ютарная гульня, шутэр ад трэцяй асобы з элементамі аўтасімулатару, сіквел гульні Mafia: The City of Lost Heaven, распрацаваная чэшскай кампаніяй 2K Czech. Распрацоўка гульні была анансаваная 21 жніўня 2007 года на Leipzig Games Convention, гульня была выдадзеная кампаніяй 2K Games 24 жніўня 2010 года ў Паўночнай Амерыцы і 27 жніўня 2010 года ва ўсім свеце. Даты выхада аднолькавыя для ўсіх падтрымоўваных платформ: PlayStation 3, PC і Xbox 360.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі Mafia II разгортваюцца ў 1943-1951 гадах у выдуманым амерыканскім горадзе Эмпайр-Бэй (англ.: Empire Bay) з насельніцтвам у сем мільёнаў [+42]. У горадзе «запраўляюць» тры асноўных мафіёзныя «сям'і»: Вінчы, Клементэ і Фальконе.

Галоўны герой, Віта Скалета (англ.: Vito Scaletta) (поўнае імя — Віторыё Антоніа Скалета), у дзяцінстве пераехаў разам са сваёй сям'ёй з Сіцыліі ў ЗША. Будучы хлапчуком, Віта думаў, што ў Амерыцы ўсе яго мары стануць рэальнасцю, аднак на справе ўсё аказалася інакш. Яго бацька, Антоніа Скалета, сумленны работнік, працаваў у порце, атрымліваючы за сваю працу грошы, якія часта траціліся ў карчме. Праз некалькі гадоў Антоніа, як лічыцца, будучы п'яным, упаў у ваду і патануў. Маці Віта, богабаязны гадовая жанчына, якая хвалявалася за свайго сына, працуе памочніцай прападобнага ў мясцовай царкве.

У школе Віта пасябраваў з іншым хлапчуком, Джо Барбара (англ.: Joe Barbaro) — вядомым у акрузе хуліганам. Абодва яны былі з бедных сем'яў, таму, стаўшы найлепшымі сябрамі, хутка заахвоціліся да асноў бандытызму — працы кішэннымі злодзеямі, рабавання крамаў і г.д.

Аднойчы пасталелі Джо і Віта вырашылі абрабаваць ювелірны магазін. Першая сур'ёзная справа аказалася не зусім удалай: іх заўважыў паліцэйскі. Віта быў злоўлены, а Джо ўдалося схавацца. Ішла Другая сусветная вайна, на фронце былі патрэбныя добраахвотнікі, таму Віта далі выбар. Паміж турмой і вайной ён абраў вайну, у выніку чаго быў адпраўлены на фронт, дэсантнікам ў 504-ы парашутны полк.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]